Przejdź do głównej treści
Headline
29 czerwiec 2025
Follow Us

Працяг навуковай кар’еры ў Польшчы для беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў

29 czerwiec 2025

ВБЎ абвяшчае пачатак рэалізацыі новага праекту, які павінен дазволіць шматлікім беларускім навукоўцам – аспірантам, кандыдатам і дактарам навук – працягваць сваю навуковую кар’еру ў Польшчы, а таксама ў іншых еўрапейскіх краінах.

Дзеля гэтай мэты ў складзе ВБЎ ствараецца спецыяльны кансультацыйна-арганізацыйны цэнтр з мэтай дапамогі і арганізацыі атрымання польскіх навуковых ступеняў, працаўладкавання, пошуку фінансавання, неабходнага для абароны навуковых працаў і іншых новых магчымасцяў для працягу перапыненых праз рэпрэсіі навуковых кар’ераў.

Польская сістэма вышэйшай адукацыі стварае даволі спрыяльныя ўмовы для беларускіх навукоўцаў, якія хочуць і маюць адпаведныя кваліфікацыі, каб працягваць навуковую кар’еру, перапыненую, альбо знішчаную беларускім рэжымам. Гэтая сістэма, нягледзячы на шматлікія змены ў апошнія гады, захавала ўсе неабходныя крытэрыі, якія дазваляюць беларускім навукоўцам атрымаць польскія навуковыя ступені. Гэтая сістэма ў значнай ступені адпавядае беларускім патрабаванням для асобаў, якія прэтэндуюць на званне доктара (кандыдата навук) і габілітаванага доктара (доктара) навук. Больш таго, у Польшчы можна абараніць доктарскія і габілітацыйныя дысертацыі, напісаныя па-беларуску.

Таму стварэнне спецыяльнага аддзела па навуковых ступенях пры ВБЎ з’яўляецца своечасовым і мэтазгодным. Новы кірунак дзейнасці ВБЎ для навукоўцаў з Беларусі мае быць сталым працэсам, які палегчыць рэлакантам з Беларусі інтэграцыю ў польскае навукова-даследчае асяроддзе.

Асноўным відам дзейнасці падраздзялення ВУБ будзе індывідуальная работа з кожным зацікаўленым у працягу навуковай дзейнасці. Абітурыенты атрымаюць прафесійную кансультацыю каардынатара наконт магчымасці атрымання польскага вучонага звання, будзе выбрана навуковае падраздзяленне, дзе яны змогуць абараніцца, а таксама адбудуцца перамовы з кіраўніцтвам гэтага падраздзялення і членамі адпаведных навуковых саветаў.

У якасці каардынатара цэнтру будзе працаваць вядомы польскі навуковец, гісторык, аўтар дзесяткаў навуковых і навукова-папулярных кніг праф. доктар габілітаваны Мікола Іваноў. Ён берасцеец па сваім паходжанні, ягоныя  кваліфікацыя і навуковы аўтарытэт дазваляюць як спрыяць навуковай кар'еры беларусаў, так і даваць прафесійныя кансультацыі патэнцыйным кандыдатам на атрыманне вучоных ступеняў.

У сувязі з планаваным пачаткам дзейнасці новага кансультацыйнага цэнтру ВБЎ абвяшчае рэгістрацыю патэнцыяльных навучэнцаў.

Cпасылка на анкету: https://volny-uni.eu/dlia-belaruskih-navukoucau 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.