Przejdź do głównej treści
Headline
29 czerwiec 2025
Follow Us

Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах Еўрапейскага звязу

29 czerwiec 2025

Хочаш разабрацца, як працуе мясцовае самакіраванне ў краінах Еўропы? Якія механізмы забяспечваюць яго эфектыўнасць? Як яно развівалася і з якімі выклікамі сутыкаецца сёння?

Падчас сустрэч ты даведаешся не толькі пра эвалюцыю мясцовага самакіравання – ад часоў барона Карла фон Штайна да сучасных выклікаў – але і пра яго сэнс, канкрэтныя прынцыпы і механізмы функцыянавання ў краінах ЕЗ і Польшчы. 

У межах курсу мы засяродзімся на практычных аспектах працы мясцовага самакіравання. Ты зразумееш, з якімі выклікамі сутыкаецца сучаснае самакіраванне ва ўмовах усё больш складанага і нестабільнага асяроддзя, а таксама, што на самой справе азначае яго існаванне ў дзяржаўнай структуры.

Разам мы разгледзім ключавыя тэмы:

  • выбары ў мясцовыя органы ўлады;
  • паўнамоцтвы войта, бурмістра/прэзідэнта;
  • прынцыпы самакіравання – як палітычныя, так і фінансавыя, што з’яўляюцца асновай сучаснага самакіравання.

Не абыдзем увагай і будучыню самакіравання – якія выклікі яго чакаюць у XXI стагоддзі і як яно будзе развівацца.

Курс будзе весці дасведчаны эксперт у сферы мясцовага самакіравання. Далучайся і атрымай унікальныя веды! 

 Старт курсу: 2 красавіка 2025
 Працягласць курсу: 15 акадэмічных гадзінаў
 Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожную сераду а 17:30 (СЕТ)
 Мова выкладання: польская

Дэдлайн рэгістрацыі: 27 сакавіка 2025. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/miascovaje-samakiravanne-u-polshchy-i-ez 

Выкладчык: Krzysztof Kociubiński, dr hab, prof. UWr
Дырэктар Інстытута міжнародных даследаванняў і бяспекі Ўроцлаўскага ўніверсітэта. Аўтар больш за 50 нацыянальных і міжнародных публікацый, прысвечаных, у прыватнасці, тэрытарыяльнаму самакіраванню ў Польшчы і Еўропе, трансгранічнаму супрацоўніцтву і Еўрапейскаму Саюзу.

Яго навуковыя інтарэсы ў цяперашні час сканцэнтраваны на пытаннях тэрытарыяльнага самакіравання, асабліва на бяспецы яго інстытуцый.

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.