Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных
У адпаведнасці з арт. 13 Рэгламенту Еўрапейскага парламенту і Рады(ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асобаў у сувязі з апрацоўкай персанальных даных і аб свабодным перамяшчэнні такіх даных (GDPR) паведамляем, што
Фонд "Вольны Беларускі Ўніверсітэт" (адрас сядзібы: ul. Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494 Warszawa), Фонд "Школа лідараў" (адрас сядзібы: ul. Wielka 12a, 00-490 Warszawa) разам з Фондам міжнароднай салідарнасці (адрас сядзібы: ul. Mysłowicka 4, 01-612, Warszawa) з'яўляюцца су-адміністратарамі персанальных даных.
Персанальныя даныя апрацоўваюцца для правядзення набору і ўдзелу ў анлайн-курсе "Школа грамадскіх лідараў", які рэалізуецца ў рамках праекту, што фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
Прадстаўленне персанальных даных добраахвотнае, але неабходнае для ўдзелу ў наборы. Падаючы заяўку на ўдзел, заяўнік згаджаецца з Рэгламентам курсу і ў выпадку паспяховага залічэння выказвае згоду на ўдзел у курсу на ўмовах, апісаных у Рэгламенце курсу.
Даныя заяўнікаў апрацоўваюцца на падставе арт. 6 параграф 1 літ. A GDPR (згода) артыкула. 6 параграф 1 літ. B GDPR (дзеянні да заключэння дамовы і выкананне дамовы) і арт. 6 параграф 1 літ. F GDPR (юрыдычна абгрунтаваны інтарэс адміністратара).
У адпаведнасці з пагадненнем аб су-адміністраванні Фонд "Школа лідараў" нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў адносна апрацоўкі інфармацыі і з'яўляецца першым кантактам для рэалізацыі правоў, якія вынікаюць з GDPR.
Доступ да даных можа быць прадстаўлены і іншым катэгорыям суб'ектаў, у тым ліку донару - Еўрапейскай камісіі, якая месціцца ў Брусэлі, Бельгія, арганізацыям, якія аказваюць паслугі па аўдыту і ацэнцы праекту, а таксама іншым дзяржаўным і судовым органам, упаўнаважаным праводзіць аўдыт.
Даныя будуць захоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі донара на працягу 5 гадоў з даты завяршэння праекту (г.зн., да 2029 году). Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай сістэмаў аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў. Даныя не будуць перадавацца за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы.
Вы маеце права на доступ да сваіх персанальных даных, іх выпраўленне, выдаленне або абмежаванне апрацоўкі, а таксама права адмовіцца ад далейшай апрацоўкі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана GDPR.
Згода на апрацоўку даных асаблівай катэгорыі, так званых канфідэнцыйных даных, можа быць адкліканая ў любы момант. Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі даных, якая была праведзеная на падставе згоды да яе адклікання.
Па пытаннях, звязаных з персанальнымі данымі заяўнікаў, у тым ліку адносна правоў, звяртацца па электроннай пошце:
Інфармуем, што Вы маеце права падаць скаргу ў орган нагляду: Старшыні Упраўлення па абароне персанальных даных у Варшаве.