Accessibility Tools

Skip to main content
Uncategorised
01 September 2023
Далучайцеся

Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных

01 September 2023

Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных

У адпаведнасці з арт. 13 Рэгламенту Еўрапейскага парламенту і Рады(ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асобаў у сувязі з апрацоўкай персанальных даных і аб свабодным перамяшчэнні такіх даных (GDPR) паведамляем, што

Фонд "Вольны Беларускі Ўніверсітэт" (адрас сядзібы: ul. Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494 Warszawa), Фонд "Школа лідараў" (адрас сядзібы: ul. Wielka 12a, 00-490 Warszawa) разам з Фондам міжнароднай салідарнасці (адрас сядзібы:  ul. Mysłowicka 4, 01-612, Warszawa) з'яўляюцца су-адміністратарамі персанальных даных.

Персанальныя даныя апрацоўваюцца для правядзення набору і ўдзелу ў анлайн-курсе "Школа грамадскіх лідараў", які рэалізуецца ў рамках праекту, што фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.

Прадстаўленне персанальных даных добраахвотнае, але неабходнае для ўдзелу ў наборы. Падаючы заяўку на ўдзел, заяўнік згаджаецца з Рэгламентам курсу і ў выпадку паспяховага залічэння выказвае згоду на ўдзел у курсу на ўмовах, апісаных у Рэгламенце курсу.

Даныя заяўнікаў апрацоўваюцца на падставе арт. 6 параграф 1 літ. A GDPR (згода) артыкула. 6 параграф 1 літ. B GDPR (дзеянні да заключэння дамовы і выкананне дамовы) і арт. 6 параграф 1 літ. F GDPR (юрыдычна абгрунтаваны інтарэс адміністратара).

У адпаведнасці з пагадненнем аб су-адміністраванні Фонд "Школа лідараў" нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў адносна апрацоўкі інфармацыі і з'яўляецца першым кантактам для рэалізацыі правоў, якія вынікаюць з GDPR.

Доступ да даных можа быць прадстаўлены і іншым катэгорыям суб'ектаў, у тым ліку донару - Еўрапейскай камісіі, якая месціцца ў Брусэлі, Бельгія, арганізацыям, якія аказваюць паслугі па аўдыту і ацэнцы праекту, а таксама іншым дзяржаўным і судовым органам, упаўнаважаным праводзіць аўдыт.

Даныя будуць захоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі донара на працягу 5 гадоў з даты завяршэння праекту (г.зн., да 2029 году). Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай сістэмаў аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў. Даныя не будуць перадавацца за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы.

Вы маеце права на доступ да сваіх персанальных даных, іх выпраўленне, выдаленне або абмежаванне апрацоўкі, а таксама права адмовіцца ад далейшай апрацоўкі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана GDPR.

Згода на апрацоўку даных асаблівай катэгорыі, так званых канфідэнцыйных даных, можа быць адкліканая ў любы момант. Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі даных, якая была праведзеная на падставе згоды да яе адклікання. 

Па пытаннях, звязаных з персанальнымі данымі заяўнікаў, у тым ліку адносна правоў, звяртацца па электроннай пошце: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. або па электроннай пошце: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..  

Інфармуем, што Вы маеце права падаць скаргу ў орган нагляду: Старшыні Упраўлення па абароне персанальных даных у Варшаве. 



We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.