Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Навіны
23 верасня 2026
Далучайцеся

Тры сцэнары для Беларусі: Арцём Шрайбман — у першым выпуску новага праекта ВБЎ, NEXTA і Free Belarus Journal

23 верасня 2026

Вольны Беларускі Ўніверсітэт разам з NEXTA і Free Belarus Journal запускае серыю экспертных размоў пра Беларусь — яе сучасны стан, магчымыя сцэнары развіцця і будучыню краіны.

Госць першага выпуску — Арцём Шрайбман, палітычны аналітык і заснавальнік Sense Analytics. Яго даследчыя інтарэсы ўключаюць унутраную палітыку Беларусі, беларуска-расійскія і беларуска-еўрапейскія адносіны.

Першы выпуск прысвечаны магчымым сцэнарам развіцця Беларусі і пытанню, наколькі будучыня краіны залежыць ад змены асобных палітычных лідараў.

У размове абмяркоўваюцца:

  • якія сцэнары могуць чакаць Беларусь у будучыні;

  • ці азначае змена кіраўніцтва аўтаматычную змену палітычнай сістэмы;

  • якую ролю ў беларускім кантэксце адыгрываюць Расія і Еўропа;

  • ад якіх унутраных і знешніх фактараў могуць залежаць будучыя змены.

Назва першага выпуску — «Смерць Лукашэнкі і Пуціна нічога не зменіць? / Тры сцэнары для Беларусі».

Гэта першая з 18 экспертных размоў у межах супольнага праекта. Яго задача — стварыць прастору для змястоўнай дыскусіі пра Беларусь і сабраць розныя экспертныя погляды на ключавыя выклікі для краіны.

Глядзець поўную размову:
YouTube — «Смерць Лукашэнкі і Пуціна нічога не зменіць? / Тры сцэнары для Беларусі»

Чытайце таксама ў Free Belarus Journal

Відэасерыя звязаная з экспертным і даследчым кірункам Free Belarus Journal — выдання Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, створанага як пляцоўка для развіцця беларусазнаўчых даследаванняў, міжнароднай акадэмічнай супрацы і дыскусіі пра Беларусь. Сярод яго тэм — еўрапейская перспектыва Беларусі, дзяржаўнае кіраванне, палітыка, права, сацыялогія, культура і іншыя кірункі. 

У наступным нумары будуць таксама прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з тэмамі гэтай серыі.

The Belarus Journal

Сачыце за наступнымі выпускамі супольнага праекта NEXTA × ВБЎ × Free Belarus Journal.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.