У мінулыя выходныя 22 красавіка і ў нядзелю 23 красавіка адбылася другая сесія курсу «Школа грамадскіх лідараў», арганізаваным Вольным Беларускім Ўніверсітэтам, Фондам “Школа Лідараў” Szkoła Liderów і Фондам Міжнароднай Салідарнасці Solidarity Fund PL. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus.
У першы дзень ўдзельнікі курсу мелі магчымасць сустрэцца з вядомымі польскімі і беларускімі экспертамі і грамадскімі дзеячамі ды абмеркаваць выклікі развіцця сучаснага грамадства і асаблівасці грамадзянскага чыну ў гэтай сувязі.
Якуб Выгнаньскі, сацыёлаг, у 1980-х гг. дзеяч “Салідарнасці” і грамадзянскіх камітэтаў, удзельнік перамоваў “круглага стала” і, пазней, стваральнік шэрагу ўплывовых польскі ініцыятываў, таксама з’яўляецца актывістам няўрадавых арганізацый, прадставіў сваё бачанне “Мегатрэндаў і іх уплыву на грамадзянскую супольнасць. Змены клімату, міграцыя, новыя тэхналогіі”.
Міхал Смолень, кіраўнік праграмы “Энергетыка і клімат” у Фондзе Instrat, у сваёй прэзентацыі “Энергетыка і клімат: куды мы ідзем? Прадстаўленне апошніх даных” закрануў глабальныя, рэгіянальныя, а таксама польскія і беларускія выклікі энергетычнай бяспекі і развіцця аднаўляльнай энергетыкі.
Мадэраваная Алесям Лагвінцом дыскусія “Мова радыё і мова мастацтва. Навошта нам патрэбна супольная мова?” паміж Яўгенам Вапам, лідарам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і галоўным рэдактарам тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” і Беларускага радыё Рацыя, і Янай Шостак, польска-беларускай мастачкай і актывісткай, вядомай такімі мастацкімі перформансамі, як “Хвіліна крыку для Беларусі”, “Дэкальтэ для Беларусі”, выклікала жывую цікавасць і абмеркаванне з боку ўдзельнікаў.
Напрыканцы першага дня дуэт трэнераў Вітаўт і Святлана Руднікі правялі дыскусію “Камунікаванне і супрацу на адлегласці. Як працаваць з расцярушанай па свеце камандай і супольнасцю?”.
У другі дзень сесіі праводзіліся майстар-клас і трэнінг на тэму “Лідар і каманда. Як заангажаваць людзей у дасягненне супольных мэтаў”.