Accessibility Tools
Перайсці да змесціва
Навіны
28 верасня 2026
Далучайцеся

Масква перамагла: Лукашэнка – прарасейскі?

28 верасня 2026

Наколькі Беларусь сёння залежыць ад Расіі і ці магчыма вярнуць краіне сапраўдную самастойнасць? Масква ўзмацняе ўплыў на беларускую эканоміку, армію і інфармацыйную прастору. Але ці азначае гэта, што будучыня Беларусі ўжо вырашаная?

У новым выпуску серыі інтэрв'ю «Вольнага беларускага журнала» пра гэта разважае Андрэй Казакевіч — доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».

Беларусь апынулася ў сітуацыі глыбокай залежнасці ад Расіі, якая ахоплівае адразу некалькі ключавых сфер — ад эканомікі і бяспекі да інфармацыйнай палітыкі. У размове эксперт аналізуе, як Масква паступова ўзмацняла свае пазіцыі, чаму Лукашэнка страчваў прастору для самастойных рашэнняў і ці можа змена ўлады ў Беларусі сама па сабе змяніць адносіны з Расіяй.

Асобная ўвага — досведу іншых постсавецкіх краін. Як Арменія і Малдова спрабуюць дыстанцыявацца ад Масквы? Якія магчымасці і рызыкі ўзнікаюць на гэтым шляху? І ці можа Беларусь скарыстацца іх досведам, улічваючы ўласныя палітычныя, эканамічныя і бяспековыя абставіны?

Абмяркоўваем таксама будучыню Саюзнай дзяржавы, магчымасць выхаду Беларусі з АДКБ і перспектывы еўрапейскай інтэграцыі. Ці здольная Беларусь пераарыентаваць сваю знешнюю палітыку, захаваць бяспеку і паменшыць залежнасць ад расійскіх рэсурсаў? Якую ролю ў гэтым можа адыграць інфармацыйная прастора і ці патрэбныя абмежаванні расійскага кантэнту?

У завяршэнне размовы — пра Беларусь будучыні: сяброўства ў Еўрасаюзе і НАТА, новую Канстытуцыю, парламенцкую рэспубліку і статус беларускай мовы. Якія змены патрэбныя, каб краіна магла самастойна вызначаць свой палітычны курс?

Ці сапраўды Масква ўжо перайграла Лукашэнку — і што можа змяніць гэтую сітуацыю?

Глядзіце поўнае інтэрв'ю з Андрэем Казакевічам на YouTube

Інтэрв'ю падрыхтавана ў рамках сумеснага праекта Вольнага Беларускага Універсітэта, NEXTA і Free Belarus Journal.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.