У суботу 18 сакавіка і ў нядзелю 19 сакавіка адбылася першая сесія курсу «Школа грамадскіх лідараў», арганізаваным Вольным Беларускім Ўніверсітэтам, Фондам “Школа Лідараў” Szkoła Liderów і Фондам Міжнароднай Салідарнасці Solidarity Fund PL. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus.
У конкурсе на ўдзел у Школе ўзялі ўдзел 68 асобаў, з каторых 30 прайшлі адбор і залічаныя на курс. Адбор на курс адбываўся ў 2 этапы: спачатку эксперты ФШЛ ацэньвалі заяўкі, а потым кваліфікаваных кандыдатаў запрашалі на сумоўі.
На адкрыцці курсу ў суботу ранкам удзельнікаў павіталі канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч, менеджарка праектаў ФМС Мальвіна Жыла-Гуральчык і старшыня ФШК Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф. Аляксандр Мілінкевіч коратка распавёў пра місію ВБЎ і яго прапанову альтэрнатыўнай адукацыі для неабыякавых беларусаў, якія прагнуць зменаў у сваёй краіне. Ён падзякваў удзельнікам за іх прагу да новых і так важных для Беларусі ведаў. Мальвіна Жыла-Гуральчык падкрэсліла важнасць беларускіх праграмаў для ФМС, у якіх альтэрнатыўная нефармальная адукацыя з’яўляецца адным з прыярытэтаў. Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф спыніўся на выкліках лідарства на падставе польскага і рэгіянальнага досведу. Лідар – гэта той, хто вядзе іншых пакручастай дарогай наперад. Такі рух не можа быць лінейным, бываюць і прабуксоўкі, і адкаты, але сапраўдны лідар ніколі не мусіць спыняцца, ён мае ўсьведамляць сваю адказнасць і быць у сталым пошуку. Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф пажадаў усім удзельнікам поспехаў на нялёгкай дарозе служэння вышэйшай місіі і людзям.
Суботняя сесія Школы была прысвечаная абмеркаванню стану беларускай грамадзянскай супольнасці і месцу Беларусі ў нашым рэгіёне з удзелам вядомых беларускіх і польскіх экспертаў. А ў нядзелю ўдзельнікаў чакаў інтэнсіўны трэнінг на тэму лідарскай самасвядомасці.
Чарговая сесія ШГЛ адбудзецца 22-23 красавіка 2023 г.