Распрацоўка курсаў у анлайн-адукацыі і змешаным навучанні

04.10.2023 - 24.01.2024

Прыём заявак да 02.10.2023 (23:59:59 CET).

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Распрацоўка курсаў у анлайн-адукацыі і змешаным навучанні». Выкладчыца - магістр Вераніка Рагалевіч (Veronika Rogalevich, Талінскі ўніверсітэт).

  • Прыём заявак працягваецца да 02.10.2023 (23:59:59 CET). 
  • Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць дыплом Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich

Асноўныя мэты курсу:

Атрымаць навыкі і веды аб распрацоўцы і ўкараненні электронных курсаў у анлайн і змешаным навучанні з выкарыстаннем сістэмы кіравання навучаннем Moodle.


Пры паспяховым сканчэнні курсу, удзельнікі_цы змогуць:

- апісваць і разумець магчымасці і праблемы анлайн  і змешанага навучання;

- ведаць і прымяняць мадэль праектавання ADDIE пры распрацоўцы анлайн - курсаў;

- планаваць навучальную дзейнасць, выкарыстоўваючы мадэль Conversational Framework (D. Laurillard):

- складаць зразумелую для студэнтаў праграму курсаў і навучальных дапаможнікаў:

- ствараць і наладжваць электронныя курсы ў Moodle LMS;

- ствараць розныя тыпы навучальных матэрыялаў у Moodle;

- запісваць і дзяліцца відэаматэрыяламі з дапамогай праграмнага забеспячэння для запісу экрана;

- праводзіць інтэрактыўныя навучальныя мерапрыемствы з выкарыстаннем інструментаў Moodle

- вызначаць і ўкараняць крытэрыі ацэньвання студэнтаў, выкарыстоўваючы інструменты Moodle.

- ведаць і прымяняць параметры якасці электроннага курсу.

 

Мова выкладання: расейская; 

Працягласць курсу:  40 акадэмічных гадзінаў;  

Фармат правядзення курсу: камбінаваны, у большай частцы - асінхронны анлайн-курс;

Час правядзення заняткаў: зранку альбо ўвечары;

Пачатак навучання: 04 кастрычніка.

На каго разлічаны курс: 

Для выкладчыкаў усіх узроўняў, таксама асобаў, якія плануюць займацца правядзеннем навучальных праектаў у анлайн і/або змешаным фармаце.

 

Тыдзень / дата

Колькасць гадзінаў

Пляцоўка правядзення заняткаў

Тэма

1-2 тыдні: 04.10. – 16.10.2023

2 гадзіны (90 хвілін)

Анлайн-сустрэча ў Zoom/BBB

4.10.23.Уводзіны: мэты курсу, чаканыя вынікі і ўмовы заліку курсу. 

Тэма 1. Анлайн- і змешанае навучанне. Дызайн праграмы курсаў: прыклады і рэкамендацыі.





 

4 гадзіны 

Самастойная праца ў Moodle

Стварыць  пачатковую праграму курсу ў патрэбным аб'ёме курсу, мэтамі, вынікамі вучобы і тэмамі. Стварыць і наладзіць асабістую старонку курсу Moodle: назву курсу, фармат, вокладку, спосабы запісу, блокі, першапачатковую структуру (тэмы або тыдні). 

 

17.10-23.10.23

2 гадзіны

Лекцыя ў Zoom

17.10.23 Стварэнне і дызайн кантэнту курсу: дадаванне або стварэнне тэкставых матэрыялаў (у тым ліку тэчак) і вэб-спасылак, рэдагаванне, стварэнне крытэрыяў завяршэння ў Moodle.

24.10.-30.10.23

2 гадзіны

Лекцыя ў Zoom

24.10.23 Запіс, мантаж і дадаванне відэалекцый або падкастаў з дапамогай праграмнага забеспячэння ScreenPal, Zoom або BigBlueButton.

31.10.-20.11.23

6 гадзін 

Самастойная праца ў Moodle

Дадаванне праграмы курсаў, інструкцыяў або навучальнага гіду да модулю / тэмы: кожны ўдзельнік_ца стварае і дадае матэрыялы на свой курс мінімум на два модуля або тыдні: вэб-спасылкі, відэазапісы, ілюстраваныя і тэкставыя матэрыялы (файлы, старонкі ці кнігі) + навучальны гід або кароткае апісанне модуляў.



21.11.-27.11.23

2 гадзіны

Відэалекцыя ў Moodle. 

Кансультацыя 28.11.2023 

Стварэнне індывідуальных заданняў, групавых прац, дыскусійных форумаў, заданняў па ўзаемнаму ацэньванню ў Moodle. Выстаўленне адзнак у Moodle.




5.12.-18.12.23

2 + 4 гадзіны 

Лекцыя ў Zoom + самастойная праца ў Moodle

5.12.23 Параметры якасці анлайн курсаў, навучальнага гіду для студэнтаў, стварэнне анкетаў зваротнай сувязі для курсаў або канкрэтнага модулю, для будучага развіцця і дапрацоўкі свайго курсу.

Складзіце і дадайце першыя заданні для студэнтаў: індывідуальныя заданні са шкалой ацэньвання, дыскусійны форум для групавой працы або агульную дыскусію з апісаннем задач, паспрабуйце стварыць некалькі груп і магчымасць выбару групы для студэнтаў.

19.12.23 -15.01.24

10 гадзін 

Самастойная праца + кансультацыя 19.12.2023 ў Zoom. 

Працягвааць распрацоўку свайго курсу: дадайце інтэрактыўныя практыкаванні і / або тэсты з аўтаматычнай зваротнай сувяззю, вызначыце крытэрыі выніковай ацэнкі курсу, усталюйце блок выканання і крытэрыі завяршэння заданняў для кожнага элемента курсу.

Стварыць кароткі навучальны гід для сваіх студэнтаў і анкету для зваротнай сувязі, падзяліцца імі на старонцы свайго курсу ў Moodle.

16.01-24.01.2024

4 гадзіны 

Кансультацыя 28.11.2023. 

Анлайн-залік-сустрэча ў Zoom

21.01.24 Падзяліцца спасылкай вашага курсу ў створаным для гэтага заданні для ўзаемнага ацэньвання ў Moodle і ацаніць курс вашага аднакурсніка паводле крытэраў, прадстаўленых выкладчыкам.

Прэзентацыя вашага курсу на заключнай сустрэчы, абмеркаванне, выніковая зваротная сувязь.

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Усе навіны і падзеі

Станіслаў Шушкевіч
1934-2022

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Сузаснавальнік Беларускага Вольнага Ўніверсітэта.

Падрабязней