Accessibility Tools

Skip to main content

Як далучыцца да адукацыйнай пляцоўкі?

Віншуем з пачаткам навучання на курсах ВБЎ!
Навучанне будзе цалкам адбывацца на адукацыйнай пляцоўцы Moodle. Каб даведацца, як увайсці на пляцоўку і далучыцца да анлайн-заняткаў, калі ласка, азнаёмцеся з падрабязнай інструкцыяй

Вы аўтаматычна далучаны да адпаведнага курса. Ваш e-mail дададзены да спісу ўдзельнікаў. Пры залічэнні на курс Вы атрымаеце ліст на пазначаны пры рэгістрацыі e-mail.
Логін і пароль спатрэбяцца да ўваходу ў сістэму, пароль давядзецца змяніць на ўласны пры першым уваходзе на пляцоўку.

Перайдзіце па спасылцы https://freebelarus.in/login/ 
Увядзіце логін і пароль, які Вы атрымалі ў паведамленні.

Пры першым уваходзе Вам будзе прапанавана змяніць пароль на новы. Карыстайцеся надзейнымі паролямі са спецсімваламі і лібамі.
Захавайце яго ў надзейным сховішчы. УВАГА: адміністратар не бачыць Ваш пароль. Калі Вы страціце пароль - па Вашым запыце на This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. адміністратар зможа змяніць пароль на адраразовы.

Пасля змены пароля - перайдзіце далей

Віншуем! Цяпер Вы зарэгістраваныя, самы час наведаць старонку курсаў.

Прамую спасылку на курс Вы знойдзеце ў лісце запрашэння на курс. Але можна самастойна пабачыць свае курсы пасля ўваходу:

  1. Перайдзіце ў раздзел «Мае курсы / My courses».

  2. Абярыце адпаведны курс


Як далучыцца да заняткаў праз Zoom

На галоўнай старонцы курсу ў Moodle знайдзіце блок «Анлайн-заняткі» і націсніце на яго.
Змест курсу - злева ў панэлі. Яна разгортваецца і згортваецца па кліку на адпаведную іконку.

У гэтым блоку Вы ўбачыце сінюю кнопку «Рэгістрацыя (Register)». Калі кнопка не адлюстроўваецца, пачакайце — яна з’явіцца аўтаматычна, калі выкладчык далучыцца і распачне заняткі.

Націсніце «Register» і ўпішыце

  • сваё імя ці псеўданім (гэты псеўданім будзе бачны ўсім удзельнікам сустрэчы) і
  • адрас электроннай пошты, на які Вы зарэгістраваныя ў Moodle (ваш e-mail не будзе бачны іншым).

Сістэма дазволіць далучыцца толькі ўдзельнікам курсу

Пасля рэгістрацыі ўвайдзіце ў Zoom зручным для Вас спосабам. Сістэма папросіць зарэгістравацца толькі першы раз.

Пры наступных далучэннях Вы ўбачыце кнопку «Join Meeting», і Вашы даныя падцягнуцца аўтаматычна. 

Шчыра вітаем Вас і зычым плённых заняткаў!
У выпадку дадатковых пытанняў ці праблем з уваходам - звяртайцeся на mail This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

З павагай,
Ваш ВБЎ

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.