Accessibility Tools

Skip to main content
02 November 2024
Форум
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Уладзімірам Лобачам

02 November 2024

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем вас на анлайн-сустрэчу з Уладзімірам Лобачам — вядомым беларускім гісторыкам, этнолагам і паэтам.

Прафесар Полацкага ўніверсітэт, звольнены ў 2021 годзе за сваю грамадзянскую пазіцыю, Уладзімір Лобач прысвяціў сваю навуковую кар'еру даследаванню культурных і этнаграфічных традыцыяў. Яго працы праліваюць святло на шматвяковыя звычаі, рытуалы і светапогляд беларусаў, дапамагаючы лепей зразумець нашу культурную ідэнтычнасць.

Тэма сустрэчы: «Антрапалогія акупацыі: Другая сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў»

Гэта тэма, над якой Уладзімір Лобач працуе для сваёй кнігі, адкрывае новую старонку ў вывучэнні гісторыі, дазваляючы зірнуць на падзеі вайны вачыма звычайных людзей.

Падчас размовы мы абмяркуем:

  • Як простыя жыхары Беларусі перажывалі і ўспрымалі падзеі Другой сусветнай вайны,
  • Уплыў вайны на паўсядзённае жыццё, культурныя традыцыі і светапогляд сельскіх жыхароў,
  • Значэнне антрапалагічнага погляду на гістарычныя падзеі для захавання нацыянальнай памяці.

Гэтая сустрэча – унікальная магчымасць пачуць пра вайну з другога, менш вядомага боку – вачыма тых, хто жыў у беларускіх вёсках і чыя памяць захоўвае сапраўдныя гісторыі той эпохі.

  • Дата: 8 лістапада 2024
  • Час: 18:00 (CET)
  • Фармат сустрэчы: анлайн

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба зарэгістравацца.
Спасылка: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-uladzimiram-lobacham

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.