Skip to main content
Headline
07 May 2022
Follow Us

Мясцовае і тэрытарыяльнае самакіраванне

07 May 2023

Праграма прызначаная для грамадзянаў Беларусі з добрым веданнем польскай мовы – перавага аддаецца асобам, якія спецыялізуюцца ў наступных сферах самакіраванне, дзяржаўнае кіраванне, эканоміка, паліталогія і сумежныя.

Цэнтр усходнеўрапейскіх даследаванняў (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэту і Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчаюць набор кандыдатаў на адмысловую праграму падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне самакіравання.


Прыём заявак: да 10 верасня 2022 г.


Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • вышэйшая адукацыя;
  • веданне і цікавасць да пытанняў рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, самакіравання;
  • веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі;
  • узроставае абмежаванне: да 40 гадоў (у выключных выпадках больш).

 


Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета кандыдата;
  • копія беларускага пашпарту;
  • копія дыплому/ пасведчання аб вышэйшай адукацыі з атрыманай ступенню;
  • Рэзюмэ, якое змяшчае інфармацыю пра адукацыю, мінулы досвед;
  • публікацыі, тэмы дыпломных работ і веданне моваў;
  • матывацыйны ліст.

Мы прапануем:

  • бясплатнае дадатковае навучанне (лекцыі, практычныя заняткі, па магчымасці таксама практыка)
    заняткі праводзяць дасведчаныя выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэту;
  • колькасць месцаў: 50;
  • унікальная модульная праграма навучання;
  • залікі, экзамены, дыплом па сканчэнні праграмы;