Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя).
Удзел у курсе «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход» фінансваны Ministerstwo Edukacji i Nauki і рэалізуецца ў супрацоўніцтве Studium Europy Wschodniej UW і Solidarity Fund PL.
Курс прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца сацыяльнымі навукамі і жадае адкрыць для сябе адмысловы погляд на недэмакратычныя рэжымы, заснаваныя на этнаграфічным метадзе доўгатэрміновага палявога вывучэння аб'екта даследавання.
- Прыём заявак працягваецца да 21.09.2023 уключна.
Курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход» накіраваны на прэзентацыю напрацовак у сацыяльных навуках, якія адмыслова вывучаюць пытанне палітычнага панавання ў аўтарытарных рэжымах. Размова тут не ідзе, каб засяродзіцца на палітычных партыях, актывістах апазіцыі і грамадзянскай супольнасці (журналістах, НДА, мазгавых цэнтрах). Акцэнт будзе рабіцца на паўсядзённым досведзе сутыкнення з уладай у канкрэтных кантэкстах, выкарыстоўваючы адмысловыя метады збору эмпірычных матэрыялаў і надання асаблівай увагі паўсядзённаму жыццю. Дадзены курс будзе грунтавацца на даследаваннях, якія аўтар вёў на працягу 20 гадоў па вывучэнні паўсядзённага стаўлення да палітыкі (everyday politics) ў Беларусі, а таксама вывучэннем працаў пра Расію, Украіну (зіма 2013-2014), Кубу, Кітай і Сірыю. Курс таксама дазволіць павялічыць абазнанасць студэнтаў пра розныя традыцыі сацыяльных навук, якія цікавяцца паўсядзённым стаўленнем да палітыкі ў недэмакратычных рэжымах (сацыялогія, гісторыя, паліталогія, антрапалогія).
У выніку паспяховага сканчэння курсу студэнты атрымаюць:
- Веды пра этнаграфічны метад;
- Веды пра падыход (эпістэмалагічны, тэарытычны і метадалагічны) у палітычнай этнаграфіі;
- Веды пра тое, як сацыяльныя навукі (гісторыя, паліталогія, сацыялогія) падыходзяць да пытання звыклага стаўлення да палітыкі («паўсядзённая палітыка»);
- Веды пра сучасныя працы на базе этнаграфічнай сацыялогіі пра недэмакратычныя рэжымы (Беларусь, але і Расія, Украіна ў 2013-2014 гадах, Куба, Кітай, Сірыя); 5- агульныя элементы асэнсавання пытанняў панавання, згоды і супраціву ў недэмакратычных рэжымах.
- Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сэртыфікацыю Варшаўскага Ўніверсітэту.
Арганізацыя курсу «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход»
Працягласць курсу: 20 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце.
Калі будуць заняткі: пачынаючы з 25 верасня лекцыі будуць праходзіць кожны панядзелак, апроч 30 кастрычніка.
Час правядзення лекцый: 16:00-17:30 CET.
Мова выкладання: французская з сінхронным перакладам на беларускую мову.
Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Вынікі набору будуць абвешчаныя 23 верасня 2023 года.
Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту: