Палітычная сацыялогія. Асаблівасці грамадска-палітычнай думкі Беларусі (у кантэксце краінаў рэгіёну)

18.10.2023 - 21.12.2023

Прыём заявак да 15.10.2023 (23:59:59 CET).

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Палітычная сацыялогія. Асаблівасці грамадска-палітычнай думкі Беларусі (у кантэксце краінаў рэгіёну)». Выкладчык - прафесар Андрэй Вардамацкі. 

  • Прыём заявак працягваецца да 15.10.2023 (23:59:59 CET). 
  • Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Варшаўскага ўніверсітэту.
  • Навучанне на курсе бясплатнае.

У рамках курсу будуць разглядацца сталыя і новыя тэндэнцыі ў грамадскай думцы Беларусі ў параўнанні з краінамі рэгіёну і развівацца навыкі інтэрпрэтацыі сацыялагічных дадзеных.


Мова выкладання: беларуская, часткова ангельская;

Працягласць курсу:  20 акадэмічных гадзінаў;  

Фармат правядзення курсуанлайн на базе Moodle з элементам афлайн для асобаў, якія знаходзяцца ў Варшаве; 

Час правядзення заняткаў18:00-19:30 CET;

Дні правядзення заняткаў: 18.10, 25.10, 01.11, 08.11, 15.11, 22.11, 29.11, 06.12,13.12.2023 г.;

Пачатак навучання: 18 кастрычніка.

На каго разлічаны курс: 

Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемамі грамадскай думкі у Беларусі і рэгіёне. Мэтай з'яўляецца развіццё такіх кампетэнцыяў, як здольнасць аналізу сацыялагічных дадзеных і развіццё культуры ўжывання сацыялагічных дадзеных, якія зараз інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў СМІ, а таксама выпрацоўка ўстойлівасці да маніпуляцыяў сацыялагічнымі дадзенымі як часткі сучаснай прапаганды.

План курсу: 

  1. Прычыны беларускага 2020 – сістэмны сацыялагічны аналіз. 
  2. Грамадская думка беларусау пра вайну ва Украіне 
  3. Геапалітычныя арыентацыі беларусау – Усход і Захад 
  4. Галоўныя паняцці сацыялогіі 
  5. Культура ўжывання сацыялягічных дадзеных 
  6. Дыскамфорт грамадскай думкі – галоўныя выклікі сучаснай грамадскай думкі для дэмакратычных палітыкаў 
  7. Прэзідэнцкія рэйтынгі (Беларусь і на прыкладзе краінаў рэгіёну) 
  8. Эканамічныя самаадчуванні беларусаў. Сацыялогія медыяў. 
  9. Беларуская нацыянальная самаідэнтыфікацыя. Каштоўнасныя арыентацыі. 
  10.  Колькасныя і якасныя сацыялагічныя даследванні. Электаральная сацыялогія.

 

 

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Падзей не знойдзена

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Станіслаў Шушкевіч
1934-2022

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Сузаснавальнік Беларускага Вольнага Ўніверсітэта.

Падрабязней

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.