Запрашаем на анлайн-курс для грамадскіх актывістаў, якія маюць высокую матывацыю развіваць свае арганізацыі і ўплываць на вырашэнне важных для беларускага грамадства і беларускіх дыяспар пытанняў.
Пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады.
Курс мае на мэце павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і базуецца на развіцці ключавых менеджарскіх кампетэнцыяў, такіх як:
- кіраванне мэтамі
- кіраванне людзьмі
- кірававанне праектамі
- кіраванне рызыкамі
- кіраванне сувязямі з грамадскасцю
Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.
Вынікам навучання будуць распрацаваныя індывідуальныя альбо групавыя праекты па арганізацыйным развіцці, арганізацыі грамадскіх кампаніяў, распрацоўцы сумесных праектаў.
Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.
Мова выкладання: беларуская, руская.
Працягласць навучання: 60 гадзін (лекцыі, практычныя заняткі, дыскусіі) з 16.10.2024 па 07.12.2024
Заняткі будуць праходзіць
- па серадах (19:00 па Мінск-18:00 CET)
- суботах (11:00 па Мінск – 10:00 CET)
Каб далучыцца, запоўніце анкету на сайце ВБЎ па спасылцы: https://volny-uni.eu/lidary-buduchyni
Апошні тэрмін падачы заявак: 29 верасня 2024.
Калі Вы дачыталі абвестку і плануеце рэгістравацца - Вы безумоўна Лідар будучыні!
Дадатковая інфармацыя па e-mail:
Чакаем на курсе!