Дарога да дэмакратыі. Новы набор на курс.

04.03.2024 - 15.04.2024

Прыём заявак да 29.02.2024

Запрашаем спазнаць унікальны шлях Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ад камунізму да дэмакратыі. Курс, заснаваны на праграме Collegium Civitas, прапануе глыбокае асэнсаванне гістарычных падзеяў, якія сфармавалі сучасную Цэнтральную і Ўсходнюю Еўропу.

Курс прапануе агляд гісторыі пераходу ад камунізму да дэмакратыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы будзем вывучаць гісторыю і развіццё Польшчы, Рух Салідарнасці, які праклаў шлях да перамоваў «Круглага стала», і першыя часткова свабодныя выбары 4 чэрвеня 1989 года ў Польшчы. Мы ўважліва разгледзім польскі шлях да дэмакратыі, але таксама паглядзім на Аксамітную рэвалюцыю ў Чэхаславакіі і параўнаем яе з крывавай рэвалюцыяй у Румыніі. Разгледзім падзеі, якія прывялі да падзення Берлінскай сцяны і аб'яднання Германіі ў 1990 г.

Курс падзелены на тры асноўныя блокі: гісторыя, бяспека і грамадства. У частцы курса «Грамадства» ўдзельнікі даведаюцца больш пра штодзённае жыццё падчас камунізму, культуру і рок-музыку — сімвал свабоды ў Еўропе, падзеленай жалезнай заслонай. У заключнай частцы курса мы вызначым падабенства паміж гістарычнымі і сучаснымі трансфармацыямі і абмяркуем, як краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы могуць падзяліцца сваім вопытам трансфармацыі з тымі, хто ўсё яшчэ знаходзіцца на шляху да дэмакратыі.
 
Заняткі будуць праводзіць выкладчыкі Collegium Civitas, навукоўцы і практыкі, якія працавалі ў дыпламатыі, дзяржаўных установах і няўрадавых арганізацыях. Запрошанымі лектарамі выступяць беларускія эканамічныя эксперты.

Увага: навучанне будзе адбывацца на польскай мове

Варта далучыцца, каб:

  • Атрымаць унікальныя веды пра пераход ад камунізму да дэмакратыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.
  • Развіць глыбокае разуменне гістарычных падзеяў і іх уплыву на сучаснасць.
  • Прааналізаваць ключавыя падзеі, якія вызначылі характар шляху да дэмакратыі: Рух Салідарнасці ў Польшчы, Аксамітная рэвалюцыя ў Чэхаславакіі, падзенне Берлінскага муру і зрынанне рэжыму Чаўшэску і іншыя ключавыя моманты гісторыі рэгіёну.

 

Перавагі:

  • Экспертныя веды ад вядомых адмыслоўцаў.
  • Магчымасць даследаваць уплыў мінулага на сучасныя працэсы трансфармацыі.
  • Падказкі, як досвед краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы можа дапамагчы іншым краінам на шляху да дэмакратыі.

 

Сертыфікацыя: 

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Collegium Civitas разам з 3 крэдытамі ECTS.

Фармат курсу: Анлайн, 13 заняткаў па 1,5 гадзіны кожны.

Пачатак навучання: 04.03.2024

Увага: НАБОР ЗАВЕРШАНЫ

Дэдлайн: 29.02.2024

Далучайцеся да навучання і натхняйцеся ўрокамі гісторыі для будаўніцтва лепшай будучыні!

Аўтарка курса: др Катажына Манішэўска (Katarzyna Maniszewska)

Выкладчыкі - выбітныя палітыкі і эксперты.

 

Падрабязней пра курс разам з датамі і тэмамі заняткаў: 


Europa Środkowo-Wschodnia: Droga do demokracji

Autorka kursu: dr Katarzyna Maniszewska

Język kursu: polski 

Formuła: online, 13 zajęć po 1,5 h. (możliwość nagrania na przyszłość) 

Opracowane na bazie semestralnego kursu CEE: Road to Democracy, Collegium Civitas 

Kurs oferuje przegląd historii przejścia od komunizmu do demokracji w Europie Środkowo-Wschodniej. Będziemy studiować historię i rozwój Polski, Ruch Solidarność, który utorował drogę negocjacjom „Okrągłego Stołu” oraz pierwsze częściowo wolne wybory 4 czerwca 1989 r. w Polsce. Przyjrzymy się uważnie polskiej drodze do demokracji, ale spojrzymy także na Aksamitną Rewolucję w Czechosłowacji i porównamy ją z krwawą rewolucją w Rumunii. Będziemy badać wydarzenia, które doprowadziły do upadku Berlina Mur i zjednoczenie Niemiec w 1990 r. 

Kurs podzielony jest na trzy główne bloki: Historia, Bezpieczeństwo i Społeczeństwo. W części kursu „Społeczeństwo” uczestnicy dowiedzą się więcej nt. życia codziennego w czasach komunizmu, kultury i muzyki rockowej – symbolu wolności w Europie podzielonej żelazną kurtyną. W końcowej części kursu to nakreślimy podobieństwa pomiędzy przemianami historycznymi a współczesnymi i omówimy, w jaki sposób kraje EŚW mogą dzielić się swoimi doświadczeniami w transformacji z tymi, którzy wciąż są na drodze do demokracji. 

Kurs zaawansowany, wymagania wstępne: znajomość historii II wojny światowej. 

4.03.2024  
17.30-19.00  
Wstęp: Krótka historia Polski po 1945  
Prof. Dobrowolski ze wstępem o kursie dr K.Maniszewskiej  

  

7.03.2024  
17:30-19:00  
Eksperci z Białorusi: p. Aleś Alachnowicz i p. Sierż Naurodski

11.03.2024  
17:30-19:00  
Solidarność  
Min. Jacek Michałowski   

  

14.03.2024  
17:30-19:00  
Świat w czasie zimnej wojny (45 min)  
Upadek muru berlińskiego i niemiecka droga do zjednoczenia 1990 (45 min)   

  

18.03.2024  
17:30-19:00  
Aksamitna Rewolucja w Czechach versus w krwawa rewolucja w Rumunii  
Dr dr Roland Zarzycki   

  

21.03.2024  
17:30-19:00  
Terroryzm i zagrożenia bezpieczeństwa w Europie podzielonej żelazną kurtyną  

  

25.03.2024  
17:30-19:00  
Terapia szokowa. Transformacja ekonomiczna   
Dr Julian Pańków (60 min), Eksperci z Białorusi (30 min)  

  

28.03.2024  
17:30-19:00  
Społeczne skutki transformacji  
Prof. Stanisław Mocek   

przerwa świąteczna – Wielkanoc

4.04.2024  
17:30-19:00  
Dzielimy się doświadczeniami z transformacji  
Amb. Grzegorz Dziemidowicz   

  

8.04.2024  
17:30-19:00  
Codzienne życie w komunizmie  
Amb. Sławomir Klimkiewicz   

  

11.04.2024  
17:30-19:00  
Muzyka przeciw komunizmowi  
KM; Film Beats of Freedom i dyskusja   

  

15.04.2024  
17:30-19 (lub później w zależności od liczby uczestników)  
Prezentacje końcowe i dyskusja   
KM, Eksperci z Białorusi 

 

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Падзей не знойдзена

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Станіслаў Шушкевіч
1934-2022

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Сузаснавальнік Беларускага Вольнага Ўніверсітэта.

Падрабязней

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.