Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Курс па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя

25.10.2024 - 20.11.2024

Фармат: Анлайн

Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам. Ці было ХХ стагодзьдзе апошнім самым крывавым у гісторыі чалавецтва? Запрашаем прыняць удзел у курсе па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. 

Гэты курс дазволіць вам набыць ці пашырыць веды, навыкі і кампетэнцыі ў пытаннях, звязаных з гісторыяй фармавання беларускай нацыі і яе роляй у міжнародных адносінах у Еўропе.

Выкладчык – праф. Мікола Іваноў

Назва курсу: Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам. Ці было ХХ стагодзьдзе апошнім самым крывавым у гісторыі чалавецтва?”

Чаму варта далучыцца?

▪️ Атрымаеце ўнікальныя веды пра гісторыю беларусаў;

▪️ Разбярэцеся ў шляхах фармавання сучасных еўрапейскіх нацыяў;

▪️ Навучыцеся аналізаваць працэсы стварэння палітычных элітаў;

▪️ Сфармуеце аб’ектыўную думку пра гістарычны шлях беларускага народу.

 

Перавагі курсу:

▪️ Асноўныя тэзісы выкладчыка заснаваныя на аналізе важных гістарычных дакументаў;

▪️ Удзельнікі атрымаюць магчымасць рабіць уласныя высновы па пытаннях гісторыі беларускай нацыі;

▪️ Вольная дыскусія па тэматыцы курсу;

▪️ Тэматыка курсу спалучаная з сённяшнім палітычным становішчам у Беларусі.

 

Курс будзе праводзіцца з  25 кастрычніка па 20 лістапада.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi   

 
Папярэдні расклад заняткаў:

№ заняткуДата правядзення заняткаўЧас правядзення заняткаўПлатформа для правядзення інтэрактыўных заняткаў
125 кастрычніка (пятніца)18.00 – 19.30
(2 гадзіны)
Teams
228 кастрычніка (панядзелак)18.00 – 19.30Teams

3

4 лістапада (панядзелак)18.00 – 19.30Teams

4

12 лістапада (аўторак)18.00 – 19.30Teams
515 лістапада (пятніца)18.00 – 19.30Teams
618 лістапада (панядзелак)18.00 – 19.30Teams
720 лістапада (серада)18.00 – 20.15
(3 гадзіны)
Teams

 

 

Падаць заяўку на курс

 

Далучайцеся да ВБЎ і пашырайце свае гарызонты ў вывучэнні гісторыі!

  • Дэдлайн: 12.10.2024
  • Мова выкладання: беларуская
  • Курс пачнецца ў пачатку кастрычніка ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.

Дадатковая інфармацыя па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. 
Да сустрэчы на курсе!