Бізнес-прэзентацыі

Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Падрабязней

Імідж у інтэрнэце

Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед

23.07.2023 - 23.10.2023

Мова выкладання: беларуская, руская

ВБЎ пачынае рэгістрацыю на анлайн-курс «Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед.»

Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца правам і гісторыяй.

Вольга Дробыш, кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)

30 гадзінаў (15 заняткаў), 3 крэдыты 

Тэма

Змест

Канстытуцыйнае права як адмысловая галіна права

Паняцце, прадмет і метад канстытуцыйнага права. Аб суадносінах паняццяў "канстытуцыйнае права" і "дзяржаўнае права". Месца канстытуцыйнага права ў сістэме права. Сістэма канстытуцыйнага права. Канстытуцыйна-прававыя інстытуты. Агульныя і асаблівыя рысы нормаў канстытуцыйнага права. Значэнне і задачы канстытуцыйнага права ў развіцці дзяржавы, грамадства, асобы.

  1.  

Паняцце і сутнасць канстытуцыйна-прававых адносінаў

Структура і асаблівасці канстытуцыйна-прававых адносінаў. Суб'екты, аб'екты, змест і віды канстытуцыйна-прававых адносінаў. Падставы ўзнікнення, зменаў i спынення канстытуцыйна-прававых адносінаў.

Крыніцы канстытуцыйнага права

Дактрынальныя падыходы да паняцця крыніцаў канстытуцыйнага права. Віды крыніцаў права ў розных прававых сістэмах. Крыніцы канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь: паняцце, віды, сістэма, супадпарадкаванасць, характарыстыка. Узаемадзеянне міжнароднага і нацыянальнага права.

Вучэнне пра Канстытуцыю

Канстытуцыя як асноўная крыніца канстытуцыйнага права. Сацыяльная, палітычная і прававая прырода Канстытуцыі. Структура, функцыі, юрыдычныя ўласцівасці, прынцыпы Канстытуцыі. Віды канстытуцыяў. Парадак зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі. Ролю канстытуцыяў у развіцці прававых сістэмаў. Інтэрпрэтацыя Канстытуцыі. Калізіі ў канстытуцыйным праве і механізм іх вырашэння.

Асновы канстытуцыйнага ладу. Дэмакратычныя інстытуты.

Канстытуцыяналізм. Канстытуцыйная законнасць. Канстытуцыйны лад і дзяржаўны лад: агульнае і асаблівае. Асноўныя прынцыпы і элементы канстытуцыйнага ладу, іх канстытуцыйна-прававая рэгламентацыя. Рэспубліка Беларусь - унітарная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава? Дзяржаўныя сімвалы. Дзяржаўная нацыянальная палітыка. Дзяржаўныя мовы.

Суверэнітэт.

Паняцце суверэнітэту і яго віды. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Унутрыдзяржаўныя і міжнародна-прававыя сферы рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Гарантыі дзяржаўнага суверэнітэту, іх прававое рэгуляванне і забеспячэнне.

Выбарчае права і выбарчыя сістэмы.

Паняцці: выбарчае права, выбарчая сістэма. Крыніцы выбарчага права ў Рэспубліцы Беларусь. Канстытуцыйныя прынцыпы выбарчага права

Віды выбарчых сістэмаў. Паняцце, віды мэты рэферэндумаў. Прынцыпы арганізацыі і правядзення. 

Правы чалавека.

Філасофія і паняцце правоў чалавека: "сэнсавыя палі". Тры кантэксты разумення і інтэрпрэтацыі паняцця.

Канстытуцыйна-прававы статус асобы.

Паняцце і элементы канстытуцыйна-прававога статусу асобы ў Рэспубліцы Беларусь (прававы статус чалавека і грамадзяніна як канстытуцыйна-прававы інстытут).

Тэарэтычныя асновы і характарыстыка паняццяў "канстытуцыйныя правы, свабоды, абавязкі, ўрачысты абавязак". Адзінства правоў і абавязкаў.

Класіфікацыя асноўных правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна.

Віды і змест грамадзянскіх правоў, індывідуальны (персаніфікаваны) характар іх рэалізацыі.

Грамадзянства.

Паняцце і сацыяльна-палітычнае значэнне грамадзянства.

Грамадзянства як канстытуцыйна-прававы інстытут.

Прынцыпы грамадзянства: міжнародна-прававая рэгламентацыя.

Падставы, умовы, парадак набыцця і спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Сістэма дзяржаўнай улады.

Паняцце, віды і сістэма дзяржаўных органаў. Роля і задачы дзяржаўных органаў. Навуковая класіфікацыя дзяржаўных органаў. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Цэнтральныя і мясцовыя дзяржаўныя органы. Іх асаблівасці і месца ў сістэме органаў дзяржавы.

Канстытуцыйныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржавы. 

Парламентарызм. Параўнальна-супастаўляльны агляд заканадаўчых практыкаў.

Паняцце, структура, склад, парадак фармавання парламентаў розных краінаў.

Тэрмін паўнамоцтваў і падставы спынення паўнамоцтваў. Функцыі і кампетэнцыя.

Статус дэпутатаў Парламенту і гарантыі іх дзейнасці. Формы працы. Падставы датэрміновага спынення паўнамоцтваў.

Параўнальна-супастаўляльны агляд інстытуту прэзідэнтуры.

Прэзідэнт - орган дзяржаўнай улады. Патрабаванні да кандыдатаў, парадак абрання. Гарантыі статусу. Роля і месца ў сістэме дзяржаўнай улады (у сістэме стрымак і процівагаў).

Выканаўчая ўлада.

Паняцце Ўраду. Роля і месца ўраду ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. Узаемадзеянне з іншымі органамі. Падсправаздачнасць і падкантрольнасць. Падставы і парадак адстаўкі ўрада.

Судовая ўлада.

Прававы статус суддзяў.

 

Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ

Прыём заявак: да 23:59 23.07.2023 (GMT+2)


Выкладчык:

Вольга Дробыш,
кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.