Праграма ВБЎ для рэпрэсаваных навукоўцаў з Беларусі
15 верасня 2025
Мэта праграмы — падтрымаць беларускіх даследчыкаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за рэпрэсій, у працягу сваёй акадэмічнай кар’еры ў Польшчы.
Асноўныя элементы праграмы
- Магчымасць атрымаць польскую навуковую ступень (у тым ліку на беларускай мове)
- Індывідульнае кансультацыйнае і прафесійнае суправаджэнне
- Выбар навуковай установы для абароны працы
- Канкурсныя стыпендыі для падтрымкі працэсу атрыманьня ступені доктара або хабілітацыі
Карысць праграмы
- Інтэграцыя рэлакаваных даследчыкаў у польскае акадэмічнае асяроддзе
- Умацаванне незалежнай інтэлектуальнай эліты Беларусі
- Палягчэнне афіцыйнага прызнання навуковых дасягненняў, атрыманых у эміграцыі