Місія
Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.
Каштоўнасці
Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
Дзейнасць
- Прадстаўляем магчымасць бясплатнай паслядыпломнай еўрапейскай адукацыі па спецыяльнасцях, неабходных для эканамічнай, сацыяльнай і грамадскай трансфармацыі краіны для беларускіх абітурыентаў, якія маюць вышэйшую адукацыю першай, або другой ступеняў.
- Рыхтуем кадры для кіравання дэмакратычнай беларускай дзяржавай на аснове патэнцыялу заходніх універсітэтаў з улікам досведу рэформаў краінаў – новых сябраў ЕС.
- Ствараем трансгранічную інклюзіўную платформу анлайн навучання, якая мае быць месцам кааперацыі і інтэграцыі сістэмных і несістэмных пастаўшчыкоў інавацыйных курсаў, а ў перспектыве стане асновай стварэння сучаснага беларускага лічбавага універсітэта.
- Прадастаўляем магчымасць рэпрэсаваным выкладчыкам з Беларусі захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру ў межах аксэлерацыных анлайн праграм па педагагічнаму дызайну.
Студэнты
Беларусы, якія прагнуць набыць сучасныя кампетэнцыі і веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў.
Выкладчыкі
Прафесары і выкладчыкі партнёрскіх еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў, а таксама беларускія выкладчыкі, пазбаўленыя магчымасці выкладаць у Беларусі.
Сертыфікаты і дыпломы
Выпускнікі праграмаў атрымліваюць сертыфікаты і дыпломы партнёрскіх універсітэтаў і адукацыйных інстытуцый, з якімі ВБЎ заключае дамовы аб навучанні студэнтаў.
Мовы выкладання
Асноўная мова – беларуская, асобныя курсы могуць выкладацца на польскай, англійскай, французскай ці рускай мовах.