Вольны Беларускі Ўніверсітэт атрымаў узнагароду WNUK ад Універсітэта Civitas
12 кастрычніка ў Варшаве адбылася ўрачыстая інаўгурацыя навучальнага года 2026/2027 ва Універсітэце Civitas, якая таксама дала старт святкаванню 30-годдзя ўстановы.
Адной з важных падзей урачыстасці стала ўручэнне ўзнагароды WNUK імя прафесара Эдмунда Внук-Ліпіньскага — аднаго з заснавальнікаў Collegium Civitas.
Сёлета лаўрэатам стаў Вольны Беларускі Ўніверсітэт. Узнагарода прысуджана за шматгадовае акадэмічнае супрацоўніцтва, дзейнасць у сферы адукацыі і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.
Узнагароду ад імя ВБУ атрымала Іна Кулей — канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. На ўрачыстасці таксама прысутнічалі старшыня Рады ВБУ, доктар габілітаваны Аляксандр Смалянчук, і праграмны дырэктар Алесь Лагвінец.
У сваім выступленні Іна Кулей падзякавала Універсітэту Civitas за прызнанне і падтрымку, асабліва важныя для беларускай незалежнай адукацыі.
Яна таксама ўзгадала Аляксандра Мілінкевіча — заснавальніка і канцлера ВБУ, які верыў, што будучыню Беларусі можна будаваць праз адукацыю, культуру, павагу да чалавека і супрацоўніцтва.
Для нас гэтая ўзнагарода — не толькі прызнанне зробленага, але і дадатковая адказнасць працягваць яго справу, падтрымліваць беларускіх навукоўцаў і ствараць прастору для свабоднай думкі, ведаў і дыялогу.
Шчыра дзякуем Універсітэту Civitas за салідарнасць, партнёрства і веру ў сілу адукацыі
Больш пра падзею:
https://civitas.edu.pl/pl/uczelnia/aktualnosci/uniwersytet-civitas-zainaugurowal-rok-akademicki-2026-2027-rozpoczynamy-obchody-30-lecia-uczelni