Ułatwienia dostępu
Przejdź do głównej treści
Навіны
02 październik 2026
Далучайцеся

Страта ўлады: што будзе з Беларуссю пасля Лукашэнкі?

02 październik 2026

Ці зможа палітычная сістэма Беларусі існаваць без Лукашэнкі? Хто можа стаць яго пераемнікам, ці магчымы раскол кіроўных эліт і што адбудзецца з краінай, калі ўлада зменіцца?

Працягваем серыю інтэрв’ю «Якой будзе будучая Беларусь? Навукоўцы пра шлях да пераменаў» у межах Free Belarus Journal — навукова-аналітычнага праекта Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.

Госць новага выпуску — Пётр Рудкоўскі, доктар філасофскіх навук, тэолаг і палітолаг.

Ці перажыве сістэма Лукашэнку?

За больш чым тры дзесяцігоддзі ў Беларусі сфарміравалася палітычная сістэма, у якой улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека. Але наколькі ўстойлівая такая мадэль і што можа адбыцца, калі яе стваральнік страціць уладу?

У інтэрв’ю Пётр Рудкоўскі разважае пра асаблівасці беларускай персаналісцкай дыктатуры, параўноўвае яе з іншымі аўтарытарнымі рэжымамі і аналізуе магчымыя сцэнары перадачы ўлады.

Ці можа пераемнікам Лукашэнкі стаць яго малодшы сын Мікалай? Якую ролю ў палітычным транзіце могуць адыграць чыноўнікі, сілавыя структуры і найбліжэйшае атачэнне кіраўніка дзяржавы? І ці здольная змена кіраўніцтва прывесці да сапраўднай дэмакратызацыі?

Расія, раскол эліт і новыя пратэсты

Асобная частка размовы прысвечана ўплыву Расіі на будучыню Беларусі.

Навошта Маскве кантроль над беларускай палітычнай сістэмай? Ці магчыма расійскае ўмяшанне ў выпадку крызісу ўлады? І як могуць змяніцца перспектывы Беларусі, калі палітычная сістэма ў самой Расіі пачне губляць устойлівасць?

Эксперт таксама аналізуе верагодныя паводзіны беларускіх эліт у перыяд перамен, магчымасць новых грамадскіх пратэстаў і ўмовы, пры якіх Беларусь зможа выйсці з расійскай сферы ўплыву.

Якія сцэнары чакаюць Беларусь?

Змена кіраўніка дзяржавы сама па сабе яшчэ не вызначае, якой стане палітычная сістэма. Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца ў інтэрв’ю, — захаванне цяперашняй мадэлі кіравання, барацьба за ўладу паміж рознымі групамі ўплыву і магчымасці для дэмакратычных пераўтварэнняў.

Ад чаго будзе залежаць будучыня Беларусі — ад рашэнняў палітычных эліт, пазіцыі Расіі ці гатоўнасці беларускага грамадства зноў дамагацца пераменаў?

Пра праект Free Belarus Journal

Інтэрв’ю з Пятром Рудкоўскім — частка серыі з 18 спецыяльных размоў з беларускімі навукоўцамі, даследчыкамі і экспертамі, якую Вольны Беларускі Ўніверсітэт рыхтуе сумесна з рэдакцыяй NEXTA.

У цэнтры праекта — незалежнасць Беларусі, дэмакратычныя перамены, палітычныя інстытуты, дзяржаўнае кіраванне і магчымыя сцэнары будучыні краіны.

Глядзіце поўнае інтэрв’ю з Пятром Рудкоўскім на YouTube-каналах NEXTA Plus і Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.

YouTube Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.