Przejdź do głównej treści
Headline
28 kwiecień 2023
Follow Us

Школа Грамадскіх Лідараў

06 luty 2023

Запрашаем узяць удзел у курсе «‎Школа Грамадскіх Лідараў», арганізаваным Фондам Школа Лідараў, Вольным Беларускім Ўніверсітэтам і Фондам Міжнароднай Салідарнасці. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Праект арыентаваны на беларускіх лідараў няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікоў акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў – людзей, якія хочуць актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, і якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.


Прыём заявак – да 20.02.2023


Заяўкі прымаюцца праз запаўненне анкеты: https://docs.google.com/…/1FAIpQLScrFda1_wR0OY…/viewform


Рэгламент набору і удзелу ў праекце: https://drive.google.com/file/d/1gyJX9RctjTA8KnIBBRJ4XNj3S0Udr7jB/view

«‎Школа Грамадскіх Лідараў» – гэта навучальны анлайн-курс, у рамках якога ўдзельнікі(цы) возьмуць удзел у:
– цыклу лекцыяў пра функцыянаванне грамадзянскай супольнасці і выклікі сучаснай дэмакратыі;
– сустрэчах з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятываў Беларусі;
– семінары па развіцці лідарскіх навыкаў: кіраванне і развіццё каманды, адаптацыя і кіраванне праектамі, лідарская самасвядомасць.


Падчас любых зменаў ключавую ролю граюць адказныя і свядомыя лідары, якія актыўна шукаюць экспертныя веды і імкнуцца ператварыць свой і чужы досвед у новыя рашэнні.


Станьце часткай пераменаў – падайце заяўку на ўдзел у нашай праграме!


Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці на сайце Фонду Школа Лідараў https://www.szkola-liderow.pl/szkola-liderow-spolecznych…/,


Фонду Міжнароднай Салідарнасці https://solidarityfund.pl/…/25/skola-hramadskich-lidarau/ і ў сацыяльных сетках Вольнага Беларускага Ўніверсітэту.


Пытанні: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.