Przejdź do głównej treści
Headline
14 wrzesień 2023
Follow Us

"Школа Грамадскіх Лідараў" - водгукі студэнтаў

14 wrzesień 2023

Szkoła Liderów, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Solidarity Fund PL запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе "Школа грамадскіх лідараў". 

Дзелімся з вамі водгукам аднаго з выпускнікоў курсу "Школа Грамадскіх Лідараў".  Інфармацыя пра курс "Школа Грамадскіх Лідараў": https://volny-uni.eu/events/shkola-gramadskikh-lidarau-vodkuguki-studentau

Пра заняткі

Навучанне падзялялася на тэарэтычную і практычную частку. Тэорыя ўпускала мяне ў свет цікавых спікераў, якіх я з задавальненнем слухаў. Практыка вучыла працаваць у камандзе. У цэлым мне спатрэбяцца абедзве часткі для пабудовы ўзаемаадносінаў у камандзе. Атрыманыя веды навучылі паглядзець пад іншым кутом на каманду, разам мы адно цэлае, пры гэтым кожны чалавек – гэта індывідуальнасць, якая патрабуе свайго падыходу. Першае пытанне, якое я павінен высветліць для сябе – Хто я?

Я чакаў кожнай сесіі ў прадчуванні даведацца новых людзей і пачуць пра іх каштоўны досвед. Слухаючы выступоўцаў, я матываваўся для ўласнага росту. Гэта зарад новай энергіі.

Якасць атрыманых ведаў

Ацэньваць атрыманы досвед складана. Сказаць проста – «мне спадабалася» – гэта вельмі мала. Веды і ўменні, што нам перадалі трэнеры, лепш будзе ацаніць праз мае дзеянні, а я іх пастараюся не падвесці.

Што б хацеў сказаць будучым удзельнікам ШГЛ?

Актыўна бярыце ўдзел у практычнай частцы, так вы можаце лепш праявіць свае лідарскія здольнасці. Чытайце дадатковыя матэрыялы, лідара трэба выхоўваць у сабе – гэта не прыйдзе само па сабе.

Крыху ад сябе

Пасля заканчэння курсаў разумееш, што прайшоў няхай невялікі, але шлях у кірунку новых для сябе ведах. З'яўляецца пачуццё задаволенасці ад таго, што пераадолеў некаторы выклік для сябе. Але ў сэрцы зʼяўляецца сум ад расстання з трэнерамі і калегамі, якія былі разам з табой. Спадзяюся, мы застанемся ў кантакце, а я Але варта далей. Абавязкова буду вучыцца далей. 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.