Przejdź do głównej treści
Headline
08 listopad 2023
Follow Us

Размовы пра адукацыю: 25 лістапада ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС

08 listopad 2023

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой. 

Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

Праграмны дырэктар ВБЎ Алесь Лагвінец прыме ўдзел у імпрэзе, дзе прэзентуе дзейнасць універсітэту. 

На імпрэзе:

●  Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.

●  Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць вам, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць іхным студэнтам.

●  Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.

●  Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+, а таксама выпускнікі гэтых праграмаў падзеляцца сваім досведам пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.

Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6 .

Калі ласка, звярніце ўвагу, што вы можаце ўдзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале пляцоўкі adu.place.

Дата: 25 лістапада 2023 г., 12:00-16:00

Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92 (афлайн),

Трансляцыя на YouTube-канале adu.place (анлайн)

Мовы імпрэзы: беларуская і руская

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.