Przejdź do głównej treści

Cерыя лекцыяў на тэмы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнай службы і публічнай палітыкі

17 listopad 2023

BIPART ладзіць серыю лекцыяў на тэмы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнай службы і публічнай палітыкі.
Лекцыі дазволяць удзельнікам і ўдзельніцам атрымаць новыя або аднавіць свае веды, узяць удзел у абмеркаваннях і дыскусіях, а таксама атрымаць дадатковую літаратуру і, па жаданні, выканаць практычна-арыентаванае заданне.

Лекцыі правядуць беларускія адмыслоўцы ў сферы дзяржкіравання, якія маюць досвед працы ў замежных універсітэтах.
Працоўныя мовы – беларуская і руская. Магчымы ананімны ўдзел.

Лекцыі пройдуць у снежні 2023 году на платформе Zoom. Каб запісацца, трэба запоўніць форму: https://forms.gle/ZCSFMHmqwzHVrueu6 да 28 лістапада 2023.
дзе трэба апісаць вашу матывацыю (да 10 сказаў), чаму вам цікава паслухаць гэтая тэматыка, а таксама пазначыць ваш адрас электроннай пошты.

Тэмы лекцыяў:

  1. Публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы
  2. Аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі
  3. Уводзіны ў дзяржкіраванне
  4. Сістэмы і рэформы дзяржслужбы
  5. Этыка, празрыстасць і барацьба з капупцыяй
  6. Дзяржкіраванне, заснаванае на падыходзе з пазіцый правоў чалавека. Гендарны падыход у дзяржкіраванні