Ułatwienia dostępu

Przejdź do głównej treści

Як далучыцца да адукацыйнай пляцоўкі?

Віншуем з пачаткам навучання на курсах ВБЎ!
Навучанне будзе цалкам адбывацца на адукацыйнай пляцоўцы Moodle. Каб даведацца, як увайсці на пляцоўку і далучыцца да анлайн-заняткаў, калі ласка, азнаёмцеся з падрабязнай інструкцыяй

Вы аўтаматычна далучаны да адпаведнага курса. Ваш e-mail дададзены да спісу ўдзельнікаў. Пры залічэнні на курс Вы атрымаеце ліст на пазначаны пры рэгістрацыі e-mail.
Логін і пароль спатрэбяцца да ўваходу ў сістэму, пароль давядзецца змяніць на ўласны пры першым уваходзе на пляцоўку.

Перайдзіце па спасылцы https://freebelarus.in/login/ 
Увядзіце логін і пароль, які Вы атрымалі ў паведамленні.

Пры першым уваходзе Вам будзе прапанавана змяніць пароль на новы. Карыстайцеся надзейнымі паролямі са спецсімваламі і лібамі.
Захавайце яго ў надзейным сховішчы. УВАГА: адміністратар не бачыць Ваш пароль. Калі Вы страціце пароль - па Вашым запыце на Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript. адміністратар зможа змяніць пароль на адраразовы.

Пасля змены пароля - перайдзіце далей

Віншуем! Цяпер Вы зарэгістраваныя, самы час наведаць старонку курсаў.

Прамую спасылку на курс Вы знойдзеце ў лісце запрашэння на курс. Але можна самастойна пабачыць свае курсы пасля ўваходу:

  1. Перайдзіце ў раздзел «Мае курсы / My courses».

  2. Абярыце адпаведны курс


Як далучыцца да заняткаў праз Zoom

На галоўнай старонцы курсу ў Moodle знайдзіце блок «Анлайн-заняткі» і націсніце на яго.
Змест курсу - злева ў панэлі. Яна разгортваецца і згортваецца па кліку на адпаведную іконку.

У гэтым блоку Вы ўбачыце сінюю кнопку «Рэгістрацыя (Register)». Калі кнопка не адлюстроўваецца, пачакайце — яна з’явіцца аўтаматычна, калі выкладчык далучыцца і распачне заняткі.

Націсніце «Register» і ўпішыце

  • сваё імя ці псеўданім (гэты псеўданім будзе бачны ўсім удзельнікам сустрэчы) і
  • адрас электроннай пошты, на які Вы зарэгістраваныя ў Moodle (ваш e-mail не будзе бачны іншым).

Сістэма дазволіць далучыцца толькі ўдзельнікам курсу

Пасля рэгістрацыі ўвайдзіце ў Zoom зручным для Вас спосабам. Сістэма папросіць зарэгістравацца толькі першы раз.

Пры наступных далучэннях Вы ўбачыце кнопку «Join Meeting», і Вашы даныя падцягнуцца аўтаматычна. 

Шчыра вітаем Вас і зычым плённых заняткаў!
У выпадку дадатковых пытанняў ці праблем з уваходам - звяртайцeся на mail Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript. 

З павагай,
Ваш ВБЎ