Przejdź do głównej treści
25 wrzesień 2024
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Русланам Шошыным

25 wrzesień 2024

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем на размову з Русланам Шошыным, журналістам замежнага аддзелу газеты "Rzeczpospolita" і сталым аўтарам штотыднёвіка "Плюс Мінус".

Руслан Шошын паходзіць з Беларусі. Як стыпендыят праграмы імя К.Каліноўскага скончыў факультэт журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэту. Аспірант Інстытуту спецыялізаваных і міжкультурных камунікацыяў Варшаўскага ўніверсітэту. Аўтар кнігі “Ледакол Святлана Ціханоўская” (2022). Лаўрэат прэміі Мацея Плажыньскага ў катэгорыі “журналіст, які піша матэрыялы пра палякаў за мяжой” 2024 г.

У рамках сустрэчы мы абмяркуем тэму: "Беларусь і беларусы ў польскіх СМІ пасля 2020 года". Падчас сустрэчы Руслан падзеліцца сваім багатым журналісцкім досведам і асабістымі назіраннямі пра тое, як беларуская тэматыка асвятляецца ў польскіх СМІ пасля 2020 года.

Мы абмяркуем:

  • Як змянілася ўспрыманне Беларусі ў польскіх СМІ ад моманту масавых пратэстаў 2020 года.
  •  Як інструменталізацыя мігрантаў на мяжы і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны адбіліся на стаўленні да беларусаў у Польшчы
  • Як успрымаецца масавая міграцыя беларусаў на захад за Бугам?
  • Далейшыя варыянты развіцця падзеяў у Беларусі і беларуска-польскіх узаемадачыненняў


    Дата: 25 верасня 2024
    Час: 18:00 (CET)
    Фармат сустрэчы: анлайн

Неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Спасылка: https://volny-uni.eu/anlain-sustrecha-z-ruslanam-shoshynym

Далучайцеся! Вас чакае пазнавальная і цікавая размова.

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.