Przejdź do głównej treści
08 listopad 2024
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Аляксандрам Шлыком

08 listopad 2024

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем вас на анлайн-сустрэчу з Аляксандрам Шлыком, спецыяльным дарадцам Святланы Ціханоўскай па выбарах.

 Аляксандр Шлык - эксперт у галіне выбараў з больш чым дзесяцігадовым вопытам. На працягу апошніх 10 гадоў ён працаваў у аддзеле па выбарах Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ), а з 2016 года ўзначальваў яго. Аляксандр кіраваў назіраннем за ўсімі выбарамі ў рэгіёне АБСЕ і дапамагаў краінам удасканальваць выбарчыя працэсы, каб яны адпавядалі міжнародным стандартам.

Аляксандр таксама мае багаты і адукацыйны досвед. Ён скончыў эканамічны факультэт БДУ, магістратуру па паліталогіі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Венгрыя) і магістратуру па міжнародным развіцці і кіраванні ў Лундскім універсітэце (Швецыя).

Падчас сустрэчы Аляксандр падзеліцца сваім досведам і раскажа пра ролю Рады Еўропы ў падтрымцы дэмакратычных зменаў у Беларусі.

  •  Дата: 13 лістапада 2024
  •  Час: 18:00 (CET)
  • Фармат сустрэчы: анлайн

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба зарэгістравацца. Спасылка: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-aliaksandram-shlykam 

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.