Прадпрымальніцтва – стыль жыцця
Гэта курс для тых, хто хоча бачыць магчымасці там, дзе іншыя бачаць толькі праблемы.
Мы дапаможам развіць прадпрымальніцкае мысленне, вучыцца працаваць у камандзе і ствараць устойлівыя праекты, якія могуць змяніць супольнасць і свет.
На курсе ты даведаешся:
- хто такі прадпрымальнік і чаму прадпрымальніцтва — гэта філасофія жыцця,
- як знайсці ідэю, сабраць каманду і распрацаваць бізнес-план,
- як карыстацца інструментамі Lean Startup і Business Model Canvas,
- як працаваць з рэсурсамі, рызыкамі і няўпэўненасцю,
- як ператвараць няўдачы ў новыя магчымасці.
Вынік:
За 15 гадзін лекцый і практычных заданняў ты створыш свой уласны бізнес-праект у сферы ўстойлівага прадпрымальніцтва, які будзе рэальным крокам да запуску справы.
Выкладчыкі: Аляксей Казлоў, PhD — даследчык і выкладчык Універсітэта Лінчопінга (Швецыя), эксперт у сферы бізнес-адміністравання і менеджменту.
Людміла Гапеева (PhD Researcher, Södertörn University, Швецыя; Stockholm School of Entrepreneurship 2023–2024) — досвед працы ў IU International University of Applied Sciences, Lancaster University Leipzig, MLU Halle-Wittenberg і ў кансалтынгу (IWA: Inner Work Agency).
Старт курсу: 24 кастрычніка 2025
Фармат: анлайн
Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта
Пачні будаваць свой шлях ужо сёння!
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-pradprymalnictva-styl-zhyccia
Дэдлайн: 20 кастрычніка 2025