Запрашаем на чарговую сустрэчу ў рамках Форума Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, якая адбудзецца 10 ліпеня. Наш госць - Віктар Шадурскі
Віктар Шадурскі былы дэкан і прафесар факультэта міжнародных адносін БДУ. У сакавіку 2021 года выступіў супраць жорсткага абыходжання ўладаў з супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэту. Прафесара Шадурскага прымусілі сысці ў адстаўку. Пасля гэтага ён пакінуў краіну.
Віктар Шадурскі - запрошаны прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэту. Ён таксама актыўна ўдзельнічае ў праграме The Baltic University Programme. Яго галоўны навуковы інтарэс — вывучэнне прыроды аўтарытарызму, яго рухаючых сіл і перспектываў у выпадку Беларусі ў рамках МУР16.
Тэма сустрэчы: Як аб'яднаць беларусаў?
У рамках сустрэчы будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
- Ці справядліва Беларусь называюць падзеленай краінай?
- Якія групы ідэнтычнасці сфармаваліся ў Рэспубліцы Беларусь пасля набыцця дзяржаўнага суверэнітэту ў 1991 г.?
- Якая дынаміка ў развіцці гэтых груп назіралася да 2020 г.?
- Што адбылося з апісанай структурай беларускага насельніцтва пасля падаўлення масавых пратэстаў лета-восені 2020 г.?
- Што можна зрабіць для кансадыдацыі беларускага грамадства на сучасным этапе?
Дэталі мерапрыемства:
Тэма сустрэчы: "Як аб'яднаць беларусаў?"
Дата і час: серада, 10 ліпеня, 18:00 - 19:30 (CET)
Фармат сустрэчы: анлайн
Рэгістрацыя: Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
https://volny-uni.eu/sustrecha-z-viktaram-shadurskim