Запрашаем на сустрэчу з прафесарам Кшыштафам Занусі (Krzysztof Zanussi), знакамітым польсім кінарэжысёрам. Сустрэча будзе прысвечаная творчасці, гісторыі і будучыні развіцця Еўропы. Дата і час правядзення: 14 лютага 2024 года, 18:00-19:30 па Варшаве (CET). Мерапрыемства адбудзецца ў анлайн фармаце на платформе Zoom.
Кшыштаф Піус Занусі - польскі рэжысёр, сцэнарыст, кінарэжысёр. Інтэлектуал, які засяроджваецца на праблемах маральнасці, веры, зла і чалавечнасці, прафесар кінатэатральнага мастацтва. З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Мае шэраг узнагародаў і прэміяў, у тым ліку нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід Данатэла». Кавалер ордэну Polonia Restituta, прафесар кінамастацтва з 1992 года. Вывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце (Uniwersytet Warszawski) і філасофію ў Кракаўскім універсітэце (Uniwersytet Jagielloński).
З 1958 года пачаў здымаць аматарскія фільмы, якія атрымалі некалькі прэміяў. Скончыў рэжысёрскі факультэт Лодзінскай кінашколы ў 1966 годзе. З 1974 па 1983 год Кшыштаф Занусі займаў пасаду намесніка старшыні Саюзу польскіх кінематаграфістаў. Зараз выкладае ў варшаўскім Калегіюме Цывітас (Collegium Civitas) на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага, а таксама на факультэце журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэту. К.Занусі неаднакратна наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сустрэча будзе праводзіцца анлайн праз ZOOM. Спасылка будзе дасланая ўдзельнікам на email, пазначаны ў форме. Будзе праводзіцца папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў. Калі ласка, пазначайце дзейны email і псеўданім, калі хочаце ўдзельнічаць ананімна.
Просім пацвердзіць свой ўдзел у гэтай форме.
Вы можаце загадзя задаць свае пытанні да Спадара Прафесара ў адпаведным полі.