У пятніцу 12 студзеня Канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з праф. Анджэем Шэптыцкім, намеснікам міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
Падчас сустрэчы быў абмеркаваны ход рэалізацыі праекту “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і перспектывы яго развіцця на бліжэйшыя гады з мэтай падрыхтоўкі прабеларускіх і праеўрапейскіх кадраў для Беларусі.
“Мы засяродзілі ўвагу на неабходнасці выкарыстання разнастайных метадаў сучаснага анлайн навучання – сінхроннага, асінхроннага і гібрыднага, а таксама на актывізацыі прасоўвання навучальных прапановаў ад ВБЎ”,
- падзяліўся Аляксандр Мілінкевіч.
“Беларусі патрэбны адукаваныя кадры, якія разумеюць як яе палітычную і сацыяльную сітуацыю, так і сучасную Еўропу. Яны будуць вельмі запатрабаваныя, калі ўпадзе рэжым Лукашэнкі”,
- зазначыў па выніках сустрэчы праф. Шэптыцкі ў X(былы Twitter)
https://twitter.com/szeptycki/status/1745804246140739650?s=46