Падчас сустрэчы Павел раскажа пра значэнне і гісторыю фестывалю "Тутака", а таксама падзеліцца цікавымі фактамі аб жыцці беларускай меншасці ў Падляскім ваяводстве. Гэта выдатная магчымасць даведацца больш пра культурнае жыццё беларусаў у Польшчы і задаць свае пытанні.
- Дата і час: 3 ліпеня, 18:00
- Фармат сустрэчы: Анлайн (спасылка будзе адпраўлена зарэгістраваным удзельнікам)
- Для ўдзелу ў сустрэчы, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-paulam-stankevicham
ПРА ФЭСТЫВАЛЬ TUTAKA 2024
Фонд TUTAKA ў чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім летніку.
Што такое Фестываль TUTAKA
- Магчымасць паставіць на паўзу паўсядзённасць і даць нырца ў непаўторны беларускі дзвіж
- Нагода узгадаць, што мы ў сябе ёсць, сустрэцца-ўбачыцца са старымі сябрамі й сяброўкамі, завесці новыя знаёмствы
- Шанец паказаць сябе, паглядзець на іншых, абмяняцца думкамі і ідэямі, знайсці новае натхненне
- Папросту магчымасць запаволіцца і адпачыць на ўлонні прыроды ў кампаніі крутых беларусаў і беларусак
- А можа быць - усё гэта разам і нават крыху больш
12-14 ліпеня Барык каля Гарадка на Падляшшы https://maps.app.goo.gl/whN1DMVT7X36FWFS6 арганізатары збіраюць і паказваюць усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура. Сёлета фестываль будзе яшчэ маштабней.
Вас чакаюць 3 дні незабыўнага творчага драйву! Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцей.