Як эміграцыя паўплывала на адукацыйныя патрэбы беларусаў і беларусак і што зараз найбольш актуальна для моладзі ўнутры Беларусі? Які запыт існуе і ці ёсць гатоўнасць моладзі да стварэння ўласных ініцыятыў і самаарганізацыі?
29 лістапада, 15:00-18:00
Варшава + online
У 2023 годзе Imagine Y разам з камандай партнёраў правялі даследаванне, каб атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Мы запрашаем вас на прэзентацыю, каб падзяліцца вынікамі і абмеркаваць, як адукацыйныя ініцыятывы могуць адказваць на выклікі, з якімі сутыкаюцца маладыя беларусы і беларускі.
Для каго прэзентацыя?
Для прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў грамадзянскай
супольнасці;
Для камерцыйных праектаў, якія прадстаўляюць адукацыйныя
паслугі;
Для трэнерак і трэнераў нефармальнай адукацыі;
Для ўсіх, хто цікавіцца развіццём беларускага грамадства
Фармат:
Прэзентацыя вынікаў даследавання ад кіраўніка даследчага праекта;
Панельная дыскусія пра выклікі беларускай моладзі з удзелам ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
Нэтворкінг за кубачкам кавы ці гарбаты.
Удзельні_цы прэзентацыі атрымаюць доступ да электроннай версіі вынікаў даследавання.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/J5pgnfmxDY7W3Gv79