Абвяшчаны набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя).
Курс прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца сацыяльнымі навукамі і жадае адкрыць для сябе адмысловы погляд на недэмакратычныя рэжымы, заснаваныя на этнаграфічным метадзе доўгатэрміновага палявога вывучэння аб'екта даследавання.
Прыём заявак працягваецца да 27.09.2024 уключна.
Курс "Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход" мае на мэце паказаць напрацоўкі ў сацыяльных навуках, якія адмыслова вывучаюць пытанне палітычнага панавання ў аўтарытарных рэжымах. Размова тут не ідзе, каб засяродзіцца на палітычных партыях, актывістах апазіцыі і грамадзянскай супольнасці (журналістах, НДА, аналітычных цэнтрах). Акцэнт будзе рабіцца на паўсядзённым досведзе сутыкнення з уладай у канкрэтных кантэкстах, выкарыстоўваючы адмысловыя метады збору эмпірычных матэрыялаў і надання асаблівай увагі паўсядзённаму жыццю. Дадзены курс будзе грунтавацца на даследаваннях, якія аўтар вёў на працягу 20 гадоў па вывучэнні паўсядзённага стаўлення да палітыкі (everyday politics) ў Беларусі, а таксама вывучэннем працаў пра Расію, Украіну (зіма 2013-2014), Кубу, Кітай і Сірыю. Курс таксама дазволіць павялічыць абазнанасць студэнтаў пра розныя традыцыі сацыяльных навук, якія цікавяцца паўсядзённым стаўленнем да палітыкі ў недэмакратычных рэжымах (сацыялогія, гісторыя, паліталогія, антрапалогія).
У выніку паспяховага сканчэння курсу студэнты атрымаюць:
Веды пра этнаграфічны метад;
Веды пра падыход (эпістэмалагічны, тэарытычны і метадалагічны) у палітычнай этнаграфіі;
Веды пра тое, як сацыяльныя навукі (гісторыя, паліталогія, сацыялогія) падыходзяць да пытання звычайнага стаўлення да палітыкі ("паўсядзённая палітыка");
Веды пра сучасныя працы на базе этнаграфічнай сацыялогіі пра недэмакратычныя рэжымы (Беларусь, але і Расія, Украіна ў 2013-2014 гадах, Куба, Кітай, Сірыя);
Агульныя элементы асэнсавання пытанняў панавання, згоды і супраціву ў недэмакратычных рэжымах
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікацыю Ўроцлаўскага Ўніверсітэту.
Арганізацыя курсу «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход»
Працягласць курсу: 20 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце з выкарыстаннем платформы Moodle.
Расклад заняткаў (як правіла, па панядзелках):
30/09: 17h-18h30
07/10: 17h-18h30
14/10: 17h-18h30
21/10: 17h-18h30
04/11: 17h-18h30
13/11: 17h-18h30
18/11: 17h-18h30
25/11: 17h-18h30
02/12: 18h-19h30
09/12: 17h-18h30
Час правядзення: 17:00-18:30 CET за выключэннем 02/12.
Тэмы заняткаў:
Занятак 1. Сацыялогія і этнаграфія: элементы азначэння
Занятак 2. Сацыялогія, антрапалогія і штодзённая гісторыя недэмакратычных рэжымаў: прыклад камуністычных рэжымаў у Еўропе.
Занятак 3. Індывід, грамадства і ўлада ў СССР і постсавецкай Беларусі: прыклад року.
Занятак 4. Палітычная этнаграфія: элементы азначэння
Занятак 5. Этнаграфічныя даследаванні ў недэмакратычных рэжымах: элементы метадалогіі
Занятак 6. Паўсядзённае стаўленне да палітыкі ў недэмакратычным рэжыме на прыкладзе калектывізаванай вёскі ў Беларусі
Занятак 7. Палітызацыя ў паўсядзённым жыцці ў недэмакратычным рэжыме: прыклад Расіі
Занятак 8. Паўсядзённая палітызацыя ў рэвалюцыйным кантэксце: прыклад Майдану ва (2013-2014)
Занятак 9. Палітычная этнаграфія і разнастайнасць недэмакратычных рэжымаў: прыклады Кубы, Кітаю і Сірыі.
Занятак 10. Сацыялогія, этнаграфія і найноўшая гісторыя: пратэст 2020 года ў Беларусі, рэпрэсіі, выгнанне.
Мова выкладання: французская з сінхронным перакладам на беларускую мову.
Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі.
Вынікі набору будуць абвешчаныя 28 верасня 2024 года.
Удзел у курсе "Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход" фінансаваны Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы і рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Уроцлаўскім універсітэтам.
Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту: