Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам арганізаваны Вольным Беларускім Універсітэтам разам з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу і Фонду міжнароднай салідарнасці.
Асноўная мэта праграмы – даць удзельнікам комплексныя веды ў галінах кіравання, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі. Набор ажыццяўляўляўся прадстаўнікі бізнес-асацыяцыяў Беларусі сярод будучых і цяперашніх уладальнікаў бізнесу, прадпрымальнікаў і менеджараў, стартапераў, бізнес-лідараў і спецыялістаў.
Праграма навучання доўжылася з 28 кастрычніка 2022 па 25 лютага 2023 года. Колькасць праграмных гадзінаў – 133, у тым ліку кансультацыі і практыкумы.
Заняткі адбываюцца праз MS Teams і Moodle.
Дзякуючы падтрымцы ЕС, грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на аплату навучання на курсе. Global Mini MBA® – гэта 133-гадзінная праграма па менеджменце без атрымання ступені для бізнесменаў, прадпрымальнікаў і ўласнікаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікаў хутка растучых фірмаў. Яна ахоплівае ключавыя вобласці кіравання з акцэнтам на сучасныя веды пра кіраванне і ўдасканаленне практычных менеджарскіх навыкаў.
Праграма навучання складаецца з наступных узаемазвязаных модуляў:
Модуль 1: Паводзіны ўнутры арганізацыі
• Інтэграцыя і пабудова каманды
• Лідарства
Модуль 2: Фінансавы аналіз
• Фінансавы менеджмент
• Кіраўнічы ўлік
Модуль 3: Стратэгічнае кіраванне
• Стратэгія канкурэнцыі
• Інавацыйныя бізнес-мадэлі
Модуль 4: Лічбавыя кампетэнцыі
• Мастацтва анлайн-прэзентацыі
• Абарона даных і кібербяспека
Модуль 5: Прававыя і эканамічныя аспекты дзейнасці кампаніі
• Падаткі на прадпрыемстве
• Інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва ў Беларусі
Модуль 6: Лічбавыя кампетэнцыі
• Мастацтва анлайн-прэзентацыі
• Абарона даных і кібербяспека