Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Курс па гісторыі Беларусі: снежань 1991 - лістапад 1996

24.10.2024 - 21.11.2024

Фармат: Анлайн

Нараджэнне беларускага Левіяфана. Чаму парламенцкая дэмакратыя трансфармавалася ў персаналісцкую дыктатуру?

 

Разгледзім прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.

Выкладчык – Віктар Шадурскі

Чаму варта далучыцца?

Падчас інтэрактыўных заняткаў вы зможаце знайсці адказы на пытанні пра прычыны і перадумовы перамогі і паразы беларусаў, усталявання ў Беларусі палітычнага рэжыму, які ўспрымаецца ў свеце пад злавесным тытулам «апошняя дыктатура Еўропы».

 

У рамках нашай сумеснай працы Вы зможаце:

  • вызначыць наяўныя тады ў беларускім грамадстве падыходы да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, даваць ім асабістую абгрунтаваную ацэнку;
  • аналізаваць падзеі і дзейнасць вядомых асобаў у азначаны гістарычны перыяд. Лепей зразумець на канкрэтных прыкладах ролю асобы ў гісторыі;
  • выявіць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны паразы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў;
  • грунтоўна ацэньваць уплыў мінулага (пазітыўныя і негатыўныя наступствы) на сучасныя падзеі і больш выразна ўяўляць перспектывы развіцця Беларусі ў будучым.

 Папярэдні расклад заняткаў:

№ заняткуДата правядзення заняткаў (па жаданні слухачоў можа быць прапанаваны іншы дзень і іншы час)Час правядзення заняткаўПлатформа для правядзення інтэрактыўных заняткаў
124 кастрычніка (чацвер)18:30 – 20:45ZOOM WUB
231 кастрычніка (чацвер)18:30 – 20:45ZOOM WUB
37 лістапада (чацвер)18:30 – 20:45ZOOM WUB
414 лістапада (чацвер)18:30 – 20:45ZOOM WUB
521 лістапада (чацвер)18:30 – 20:45ZOOM WUB

 

 

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi-1991-1996 

 

Падаць заяўку на курс

 

Далучайцеся да ВБЎ і пашырайце свае гарызонты ў вывучэнні гісторыі!

  • Дэдлайн: 21.10.2024
  • Курс будзе праводзіцца з 24 кастрычніка па 21 лістапада 2024 г.
  • Мова выкладання: беларуская
  • Курс пройдзе ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.

Дадатковая інфармацыя па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. 
Да сустрэчы на курсе!

 

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.