Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.
За 15 акадэмічных гадзін вы асвоіце:
- Як фармаваць станоўчы імідж асобы і арганізацыі (карпаратыўны імідж).
- Роля новых медыя і сацсетак у стварэнні і падтрыманні рэпутацыі.
- Метады і інструменты аховы іміджу і інфармацыйнай бяспекі.
Чаму варта запісацца?
Гэты курс падыдзе ўсім, хто хоча кіраваць рэпутацыяй ў сеціве, даведвацца аб тэндэнцыях, метадах прасоўвання і абароне брэнда. Курс дасць асновы эфектыўных зносін у інтэрнэце, дзе кожны ваш крок фарміруе вобраз.
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.
Расклад заняткаў:
23.11 (субота) - 8.00-14.00 (6 гадзін)
24.11 (нядзеля) - 8.00-13.15 (5г.15хв.)
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/imidzh-u-internet
Дэдлайн: 18 лістапада 2024
Мова выкладання: польская.
Абараніце сваю рэпутацыю ў сеціве і навучыцеся фармаваць імідж, які будзе працаваць на вас!