Думаеце, што разбірацца ў фактах і выяўляць дэзінфармацыю складана? ВБЎ прапануе вячэрні анлайн-курс «Fact-checking» для тых, хто хоча навучыцца выяўляць фэйкавыя навіны і аналізаваць дакладнасць інфармацыі.
У гэтым курсе вы асвоіце:
- Асноўныя прынцыпы і метады fact-checking'а.
- Тэхнікі верыфікацыі фэйкаў і дэзінфармацыі.
- Выкарыстанне новых тэхналогій і іх ролю ў праверцы фактаў.
Чаму варта запісацца?
Гэты курс - ідэальны выбар для журналістаў, маркетолагаў і тых, хто працуе з інфармацыяй. Вы атрымаеце навыкі, якія дапамогуць вам выкрываць фэйкавыя навіны, крытычна ацэньваць крыніцы і абараніць сябе і сваю аўдыторыю ад ілжывай інфармацыі.
Перавагі курса:
- Практыка на рэальных прыкладах.
- Глыбокае разуменне тэхналогій аналізу і верыфікацыі даных.
- Навыкі крытычнага мыслення і аналізу інфармацыі.
Расклад заняткаў:
15.11 (пятніца) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
22.11 (пятніца) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
24.11 (нядзеля) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
28.11 (чацвер) - 17.00-19.15 (2г.15хв.)
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/fact-checking
Дэдлайн: 11 лістапада 2024
Мова выкладання: польская.