Як нацыя, як дзяржава, як унікальная культура – беларусы пераадолелі няпросты шлях да прызнання і незалежнасці. Але ці заўсёды так было?
Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя беларусы для многіх еўрапейскіх эліт «не існавалі». Як мы змаглі замацавацца на палітычнай мапе Еўропы? Якія перашкоды пераадолелі? І што можна вынесці з гэтага досведу для сучаснасці?
Запрашаем на цыкл лекцый прафесара Міколы Іванова «Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі»
Што вас чакае?
- Глыбокі аналіз беларускай гісторыі праз дакументы і факты
- Разуменне працэсаў фармавання еўрапейскіх народа
- Разбор стварэння палітычных эліт і іх уплыву
- Абмеркаванне гістарычных падзей у кантэксце сучаснай Беларусі
Старт курсу: 8 красавіка 2025
Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожны аўторак 17:30-19:00 (СЕТ)
Дэдлайн рэгістрацыі: 4 красавіка 2025
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/belarus-pamizh-demakratyjaj-i-tatalitaryzmam
Гэта для вас, калі вы цікавіцеся гісторыяй, палітыкай і будучыняй Беларусі.
Выкладчык – доктар гістарычных навук Мікола Іваноў, прафесар Уроцлаўскага, Варшаўскага і Апольскага ўніверсітэтаў, былы савецкі дысыдэнт беларускага паходжання. У 1981-1989 гг. актыўны дзеяч падпольнай польскай “Салідарнасці”.