Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі (1997–2020)
Гэты курс — спроба зразумець, чаму Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад уладай аўтарытарызму і што дапамагае беларускаму грамадству працягваць змаганне за свабоду. Мы разбярэм не толькі падзеі, але і глыбінныя працэсы, якія фарміравалі палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае жыццё краіны з канца 1990-х да 2020 года.
Выкладчык Віктар Шадурскі — прафесар і былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. Пасля звальнення працягнуў навуковую дзейнасць ва Універсітэце імя Гутэнберга (Майнц, Германія), Універсітэце імя Юстуса Лібіга (Гісен, Германія), быў запрошаным прафесарам Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча). Ганаровы супрацоўнік Уорвікскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).
- Старт курсу: 20 кастрычніка 2025
- Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі)
- Фармат: анлайн, па-беларуску
- Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта
- Дэдлайн рэгістрацыі: 16 кастрычніка 2025.
Запаўненне заяўкі не адзначае аўтаматычнае залічэнне на курс. Падрабязней у Рэгламенце. Дадатковыя пытанні: [email protected]