Ułatwienia dostępu

Przejdź do głównej treści
06 październik 2025
Форум
Follow Us

Палітычная ідэнтычнасць: хто такія “мы”, а хто — “яны”

06 październik 2025

Запрашаем далучыцца да дыскусіі «Палітычная ідэнтычнасць: хто такія “мы”, а хто — “яны”?»

Кожны чалавек мае безліч сацыяльных ідэнтычнасцяў — этнічную, моўную, класаваю, па месцы пражывання ці нават у залежнасці ад таго, за якую футбольную каманду хварэе. Некаторыя з гэтых ідэнтычнасцяў могуць стаць крыніцай моцнай эмацыйнай прывязанасці, а часам — і палітычнага канфлікту.

Асноўныя пытанні дыскусіі:

  • Што робіць адну ідэнтычнасць больш значнай за іншую?
  • Як яны ўплываюць на палітычную актыўнасць?
  • Што адбываецца, калі ідэнтычнасці супярэчаць адна адной?

Разам разгледзім тэарэтычныя асновы і практычныя наступствы палітычнай ідэнтыфікацыі: ад класа і нацыі да ідэалогіі і дзяржавы.

Спікеры:
Сергій Таран — украінскі палітолаг, даследчык, эксперт па праблематыцы дэмакратыі, саматоеснасці, медыя і выбарчых працэсаў.
Аляксандр Казак — польска-беларускі палітолаг, выкладчык Гданьскага ўніверсітэту, эксперт па пытаннях бяспекі і геапалітыкі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. 

Калі: 16 кастрычніка а 18:30
Дзе: Беларускі Дом (вул. Крынічная, 6 Варшава) або анлайн
Мова: беларуская і ўкраінская

Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/palitychnaia-identychnasts