Як Беларусі выйсці з-пад уплыву Расеі і захаваць незалежнасць?
Ці зможа Беларусь пасля змены ўлады выйсці з-пад расійскага ўплыву? Якія крокі для гэтага спатрэбяцца і ці гатовая краіна да магчымых палітычных і эканамічных наступстваў?
Працягваем серыю інтэрв’ю «Якой будзе будучая Беларусь? Навукоўцы пра шлях да пераменаў» у межах Free Belarus Journal — навукова-аналітычнага праекта Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.
Гэтым разам наша суразмоўца — Роза Турарбекава, палітолаг, кандыдат гістарычных навук, экспертка ў галіне міжнародных адносін і палітычных працэсаў.
Незалежнасць Беларусі: магчымасці і рызыкі
У інтэрв’ю Роза Турарбекава аналізуе, як Расія паступова ўзмацняе кантроль над Беларуссю і абмяжоўвае яе суверэнітэт. Асобная ўвага надаецца ролі Кітая і пытанню, чаму Пекін не можа стаць паўнавартаснай альтэрнатывай Маскве.
Адно з ключавых пытанняў размовы — як Беларусь можа выйсці з інтэграцыйных структур, якія звязваюць яе з Расіяй, у тым ліку Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Экспертка разважае пра магчымыя наступствы такіх рашэнняў, перспектывы збліжэння з Еўрапейскім саюзам і неабходнасць стварэння новай сістэмы нацыянальнай бяспекі.
Якое месца Беларусь можа заняць у Еўропе?
Ці магчымая нейтральнасць Беларусі? Ці здольная краіна самастойна вызначаць сваю знешнюю палітыку? Як хуткасць дэмакратычных пераменаў будзе залежаць ад палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў самой Расіі?
У размове закранаецца і складанае пытанне выбару паміж эканамічнымі выгодамі і гарантыямі бяспекі, якія могуць стаць вызначальнымі для будучай незалежнай Беларусі.
Напрыканцы інтэрв’ю — бліц пра Беларусь будучыні: магчымае сяброўства ў ЕС і NATO, новая Канстытуцыя, парламентска-прэзідэнцкая форма праўлення і беларуская мова як адзіная дзяржаўная.
Пра серыю інтэрв’ю
Free Belarus Journal сумесна з рэдакцыяй NEXTA рыхтуе 18 спецыяльных інтэрв’ю з беларускімі навукоўцамі, даследчыкамі і экспертамі. У цэнтры размоў — незалежнасць Беларусі, дэмакратычныя перамены, дзяржаўнае кіраванне, эканоміка, нацыянальная ідэнтычнасць і месца краіны ў Еўропе.
Мэта праекта — аб’яднаць экспертныя погляды і стварыць прастору для змястоўнай дыскусіі пра будучыню Беларусі.
Глядзіце поўнае інтэрв’ю з Розай Турарбекавай на YouTube-каналах NEXTA Plus і Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.
YouTube Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
