Перайсці да змесціва
Headline
29 чэрвеня 2025
Follow Us

Cустрэча ва Civitas University

29 чэрвеня 2025

Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Варшаву адбылася сустрэча ва Civitas University, дзе прайшла дыскусія пра пагрозу, якую нясе вайна, і ролю Беларусі ў еўрапейскай бяспецы.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што вайна — гэта інструмент выжывання для дыктатур у Расіі і Беларусі. Лукашэнка залежны ад Пуціна, прадае суверэнітэт у абмен на падтрымку, а вайна выкарыстоўваецца для легітымізацыі рэпрэсій. Яна заклікала Еўропу глядзець на Беларусь як на частку агульнай бяспекі.

Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Лагвінец нагадалі, што барацьба беларусаў за еўрапейскую будучыню працягваецца. Калі прыйдзе момант, вырашаць будуць самасвядомасць і ідэнтычнасць. Таму зараз — час будаваць інтэлектуальны падмурак будучай Беларусі.

Увага была скіраваная і на запланаваныя на восень вучэнні “Захад-2025” — новы выклік, які нельга ігнараваць.

«У любым выпадку Еўропа павінна пераўзброіцца і быць гатовая. Гэта і наша Еўропа, і мы хочам, каб яна была мірнай і бяспечнай», адзначыла Святлана Ціханоўская.