Accessibility Tools
Перайсці да змесціва
Навіны
26 кастрычніка 2026
Далучайцеся

Беларусь пасля Лукашэнкі: «урады-смертнікі», рэванш і недавер

26 кастрычніка 2026

Што чакае Беларусь пасля Лукашэнкі? Ці захаваўся ў грамадстве запыт на перамены і чаму першыя дэмакратычныя ўрады могуць хутка страціць уладу?

У новым выпуску серыі інтэрв’ю «Вольнага беларускага журнала» пра гэта разважае Генадзь Коршунаў — кандыдат сацыялагічных навук, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, заснавальнік Беларускай сацыялагічнай групы.

Паводле сацыёлага, пасля пратэстаў 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускае грамадства апынулася ў стане «напаўзамарожанасці». Людзі прыстасаваліся да нявызначанасці, знізілі свае чаканні і засяродзіліся на выжыванні. Аднак запыт на перамены нікуды не знік — ён фарміраваўся дзесяцігоддзямі пад уплывам урбанізацыі, росту адукацыі, развіцця бізнесу і самаарганізацыі грамадства.

Асобная тэма размовы — першыя ўрады пасля Лукашэнкі, якія Коршунаў называе «ўрадамі-смертнікамі». Ім давядзецца праводзіць складаныя і непапулярныя рэформы, адначасова захоўваючы сацыяльныя гарантыі. Гэта стварае рызыку страты падтрымкі, палітычнага рэваншу і росту папулізму.

Абмяркоўваем таксама магчымасць унутраных канфліктаў, будучыню былых сілавікоў і чыноўнікаў, неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пошуку грамадскай згоды. Якім палітыкам беларусы будуць давяраць і чаму моцнае мясцовае самакіраванне можа стаць асновай новай палітычнай сістэмы?

У фінале — бліц пра Беларусь будучыні: сяброўства ў Еўрасаюзе і НАТА, парламенцкую рэспубліку, новую Канстытуцыю і беларускую мову як адзіную дзяржаўную.

Як Беларусі прайсці праз перамены, пазбегнуць рэваншу і пабудаваць устойлівую дэмакратычную сістэму?

Глядзіце інтэрв’ю з Генадзем Коршунавым у сумесным праекце Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, NEXTA і Free Belarus Journal.