Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
05 лістапада 2025
Форум
Follow Us

Санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў гістарычнай перспектыве

05 лістапада 2025

Запрашаем на Форум ВБЎ. На гэты раз нас чакае размова, якая закранае адну з самых складаных, спрэчных і важных тэмаў для сучаснай Беларусі — “Санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў гістарычнай перспектыве”.

Мы часта чуем пра санкцыі. Хтосьці бачыць у іх эфектыўны ціск, хтосьці — недастатковасць.
Але што адбываецца на самой справе? Як фарміруецца санкцыйная палітыка ў Еўропе? Ці змяняецца яна з цягам часу і ці мае яна стратэгію да канца?

Пра ўсё гэта пагаворым з адной з найаўтарытэтнейшых экспертак у Еўропе па тэме санкцый ЕС і міжнароднай бяспекі — прафесаркай Кларай Партэла:

▪️Доктаркай палітычных навук Еўрапейскага ўніверсітэцкага інстытуту ў Фларэнцыі 

▪️Прафесаркай Школы права ва Ўніверсітэце Валенсіі 

У якасці эксперткі супрацоўнічала з Сакратарыятам ААН, Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў, Эканамічнай і сацыяльнай камісіяй ААН для Заходняй Азіі, Еўрапейскім парламентам, Фондам Азія-Еўропа і іншымі. Выступала ў вядучых акадэміях і ўніверсітэтах Еўропы і Азіі.

Дата: 14 лістапада, 18:30-20:00

Мова: англійская з сінхронным перакладам на беларускую

Фармат: анлайн праз ZOOM

Будзе грунтоўна. Будзе аб’ектыўна. Будзе карысна.

Запісвайце дату — і далучайцеся.

Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-forum-sanktsyi-es-u-dachynenni-da-rezhymu-lukashenki 

Рэгістрацыя на Форум: Санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў гістарычнай перспектыве

Клара Партэла
Клара Партэла — доктарка палітычных навук Еўрапейскага ўніверсітэцкага інстытуту ў Фларэнцыі, прафесарка Школы права ва Ўніверсітэце Валенсіі (Іспанія)
  • Дата і час сустрэчы: 14 лістапада, 18:30-20:00 (CET)
  • Дзе: анлайн праз ZOOM
  • Мова: англійская з сінхронным перакладам на беларускую
    Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца ў гэтай форме.

Увага! Будзе праводзіцца папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў.
Калі ласка, пазначайце дзейны email і псеўданім, калі хочаце ўдзельнічаць ананімна.

Вы можаце загадзя задаць свае пытанні ў адпаведным полі.

 


Можна нік, але нам важна ведаць хто прыйдзе

 

Invalid Input

 

 

Нешта не так з мэйлам

 

 


Invalid Input

 

 


 

Invalid Input

Нязгода

Згода


 

Пацвердзіце, што Вы чалавек <br><small>(увядзіце 4 лічбы)</small>

Invalid Input
*
Абавязкова

*Звяртаем увагу, што адпраўляючы гэтую форму, у адпаведнасці з арт. 7 Рэгламенту (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага парламенту і Рады ад 27 красавіка 2016 года аб абароне фізічных асобаў пры апрацоўцы персанальных даных і аб свабодным абарачэнні такіх даных і адмене дырэктывы 95/46/ЕС, Вы выказваеце згоду на апрацоўку Вашых асабістых даных Фондам "Вольны Беларускі Ўнівесітэт" (Fundacja "Wolny Uniwersytet Białoruski") як Адміністратару гэтых даных для мэтаў сустрэчы. Прадстаўленне персанальных даных у поле абавязковых палёў у форме з'яўляецца добраахвотным, але неабходным для ўдзелу ў сустрэчы. Прадстаўленне іншых персанальных даных з'яўляецца добраахвотным. Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай аўтаматызаваных сістэм прыняцця рашэнняў. Вы маеце права на доступ і выпраўленне сваіх персанальных даных, права на атрыманне інфармацыі пра мэту, аб'ём і спосаб апрацоўкі Вашых персанальных даных. Калі прадстаўленыя даныя з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі, не адпавядаюць рэчаіснасці або былі сабраныя з парушэннем заканадаўства або больш не патрэбныя для дасягнення мэты, для якой яны былі сабраныя, Вы маеце права патрабаваць выпраўлення Вашых асабістых даных, адмену згоды на іх апрацоўку або выдаленне. Фонд ВБЎ таксама вызначыў упаўнаважанага па абароне персанальных даных, з якім можна звязацца па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.. Удзельнікам з Беларусі настройліва раім выкарыстоўваць VPN пры наведванні старонак ВБЎ.


Каб быць у курсе падзеяў - далучайцеся да сацыяльных сетак ВБЎ.

Telegram    Facebook    Instagram   Linkedin


 

Зарэгістравацца на Форум