Палітычная ідэнтычнасць: хто такія “мы”, а хто — “яны”
Запрашаем далучыцца да дыскусіі «Палітычная ідэнтычнасць: хто такія “мы”, а хто — “яны”?»
Кожны чалавек мае безліч сацыяльных ідэнтычнасцяў — этнічную, моўную, класаваю, па месцы пражывання ці нават у залежнасці ад таго, за якую футбольную каманду хварэе. Некаторыя з гэтых ідэнтычнасцяў могуць стаць крыніцай моцнай эмацыйнай прывязанасці, а часам — і палітычнага канфлікту.
Асноўныя пытанні дыскусіі:
- Што робіць адну ідэнтычнасць больш значнай за іншую?
- Як яны ўплываюць на палітычную актыўнасць?
- Што адбываецца, калі ідэнтычнасці супярэчаць адна адной?
Разам разгледзім тэарэтычныя асновы і практычныя наступствы палітычнай ідэнтыфікацыі: ад класа і нацыі да ідэалогіі і дзяржавы.
Спікеры:
Сергій Таран — украінскі палітолаг, даследчык, эксперт па праблематыцы дэмакратыі, саматоеснасці, медыя і выбарчых працэсаў.
Аляксандр Казак — польска-беларускі палітолаг, выкладчык Гданьскага ўніверсітэту, эксперт па пытаннях бяспекі і геапалітыкі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Калі: 16 кастрычніка а 18:30
Дзе: Беларускі Дом (вул. Крынічная, 6 Варшава) або анлайн
Мова: беларуская і ўкраінская
Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/palitychnaia-identychnasts