Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
07 кастрычніка 2025
Дэдлайн:
20 кастрычніка 2025
Далучайцеся

Дэмакратызацыя найхутчэйшая ў гісторыі. Перамены 90-х у Цэнтральна-Усходняй Еўропе і што з гэтага вынікае для будучыні рэгіёна

07 кастрычніка 2025

90-я гады ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе сталі часам, калі гісторыя паскорылася. Краіны, якія яшчэ ўчора жылі пад кантролем таталітарных рэжымаў, у некалькі гадоў пабудавалі новыя палітычныя сістэмы і асновы дэмакратыі.


Як ім гэта ўдалося — і чаму не ўсім?

Курс прапануе паглядзець на працэсы трансфармацыі праз чалавечы досвед: як грамадствы перажывалі шок перамен, вучыліся свабодзе, сутыкаліся з крызісамі і зноў шукалі стабільнасць.

Падчас курса вы зразумееце:

  • што зрабіла перамены 1989–1992 гадоў унікальнымі ў сусветнай гісторыі;
  • як краіны рэгіёна праходзілі праз надзею, расчараванне і пошук новай сістэмы каштоўнасцей;
  • чаму прааўтарытарныя тэндэнцыі з’явіліся зноў і як грамадствы ім супраціўляліся;
  • якія ўрокі гэты досвед дае Беларусі сёння.

Выкладчык:
Пётр Рудкоўскі (PhD) - беларускі філосаф, палітолаг і даследчык, які спецыялізуецца на праблемах беларускай палітыкі, ідэнтычнасці і палітычных трансфармацый. Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і ў Лазарскім універсітэце. У 2018–2023 гадах быў акадэмічным дырэктарам BISS, цяпер — намеснік галоўнага рэдактара часопіса Free Belarus Journal.

 Старт курсу: 23 кастрычніка 2025
 Заняткі: кожны чацвер а 18:00
 Фармат: анлайн
 Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

 Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/demakratyzatsyia-naikhutcheishaia-u-historyi 

Каму будзе цікава:
Тым, хто хоча зразумець, як дэмакратыя нараджаецца з крызісу.
Як ідэалы 90-х сталі часткай сучаснай Еўропы — і што можа ўзяць з гэтага Беларусь.