Кіраванне камандай

Курс «Кіраванне камандай» - станьце лідарам, які натхняе і дамагаецца выніку. Гэты курс дапаможа вам развіць лідарскія навыкі і эфектыўна кіраваць калектывам!

Падрабязней

Штучны інтэлект і віртуальная рэальнасць у камунікацыі

Шукаеце магчымасці разабрацца ва ўжыванні AI і VR у медыя? Новы курс ад ВБЎ дапаможа вам пагрузіцца ў гэтыя сучасныя тэхналогіі, вывучыць іх уздзеянне на камунікацыі і зразумець, як яны могуць прымяняцца ў новых медыя.

Падрабязней

Бізнес-прэзентацыі

Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Падрабязней

Fact-checking

Думаеце, што разбірацца ў фактах і выяўляць дэзінфармацыю складана? ВБЎ прапануе вячэрні анлайн-курс «Fact-checking» для тых, хто хоча навучыцца выяўляць фэйкавыя навіны і аналізаваць дакладнасць інфармацыі.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Сістэмы міжнароднай бяспекі

14.11.2024 - 30.11.2024

Мова выкладання: польская

Бяспека - гэта не проста сістэмы і стратэгіі, гэта ключ да стабільнасці ўсёй міжнароднай супольнасці.

 

На курсе вы даведаецеся:

  • Асноўныя падыходы і структуры міжнародных сістэм бяспекі,
  • Як функцыянуюць НАТА, ААН, АБСЕ і іншыя арганізацыі ў пытаннях калектыўнай бяспекі,
  • Роля міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі.

 

Вас чакаюць 15 акадэмічных гадзін лекцый і практычных заняткаў з аналізам кейсаў і глабальных выклікаў. 

Расклад заняткаў:

14.11 (чацвер) - 17.00-20.00 (3г.)
21.11 (чацвер) - 17.00-20.00 (3г.)
23.11 (субота) - 12.00-17.15 (5г.15хв.)

Пагрузіцеся ў рэальныя прыклады і навучыцеся крытычна ацэньваць эфектыўныя сістэмы бяспекі.

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/sistema-mizhnarodnaj-biaspeki 

 

Дэдлайн: 11 лістапада 2024

 

Мова выкладання: польская.